Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2013» абвесціў канчатковую праграму штогадовай імпрэзы. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у два дні на трох асноўных пляцоўках.
Галоўнай пляцоўкай «Басовішча» стане Вялікая сцэна, на якой 19 і 20 ліпеня выступяць два дзясяткі гуртоў з Беларусі, Польшчы і Украіны. Сярод іх Akute, The Toobes, Clover Club, Pomidor/Off, Re1ikt,Ilo&Friends, Perkalaba, Orkiestra Klezmerska Teatru Sejneńskiego, Masala Soundsystem, а таксама пераможцы беларускага і польскага конкурсаў маладых выканаўцаў.
Канцэрты на Вялікай сцэне будуць цягнуцца з 17 да 2 гадзін. Ноччу пачне працу Малая сцэна, дзе будуць выступаць ды-джэі.
Апроч гэтага, ў межах фестывалю адбудзецца шэраг акцыяў і перфомансаў. Адным з галоўных мерапрыемстваў стане «Партызанскі кангрэс рысавальшчыкаў», арганізаваны вядомым польскім мастаком Паўлам Альтхамерам. Гэта адкрытая пляцоўка для свабоднай і публічнай камунікацыі пры дапамозе малявання. Такі Кангрэс упершыню адбыўся па ініцыятыве Альтхамера на 7-й Берлінскай біенале сучаснага мастацтва ў 2012 годзе. Тады памяшканне адной з нядзеючых цэркваў было пераўтворана ў пляцоўку для сумеснага малявання. Поспех Кангрэса ў публікі заахвоціў Паўла развіць задуму і правесці падобныя кангрэсы ў іншых гарадах і мястэчках свету.
кроме помидорова слушать нечего. мдаааа
Бедняга.
согласен, еще Relikt можно послушать. А все остальное, якобы «новомодное» — муть.
Души новомодных а то из-за них не видно сапраўдных памидоров