Sciana змяніла саксафон на клавішы і прэзентавала новы EP

Брэсцкі гурт Sciana незадоўга перад выданнем новага поўнафарматнага альбому прэзентаваў міньён «EP_2013», у які ўвайшлі 4 трэкі — «Novaja chvala», «Kałychanka», » Make Yourself» і «BY_UA».

Усе песні рэлізу ўжо добра вядомыя слухачам гурта. Так, напрыклад, песня «Kałychanka» з’явілася ў рэпэртуары гурта больш за 5 гадоў таму, але зараз атрымала новае гучанне. Гэта звязана з тым, што ў складзе Sciana адбылася заўважная змена.

— Мы замянілі саксафон на клавішы. У гурце цяпер грае вядомы ў Брэсце электроншчык Валерый Сакалоў з праекту SKLF. Гэтая замена вельмі добра ў якасным плане паўплывала на гучанне гурта, — кажа прадусар Зміцер Назараў.

Атрымае абноўленае гучанне і новы альбом, выхад якога запланаваны на пачатак восені, і праца над якім зараз актыўна вядзецца музыкамі Sciana.

— Канцэптуальна новым альбом называць ня трэба, але гэта будзе зусім не падобная праца, калі параўноўваць з «Кропкай вяртання», — дадае Зміцер Назараў.

У бліжэйшы час гурт у новым складзе дасць шэраг канцэртаў, у тым ліку на буйным украінскім фестывалі «Захід».


Спампаваць Sciana «EP_2013»

Автор: / Ultra-Music

Фото: Виталий Клиндюк

Группы:

Комментарии: 2
  • Skim:

    Ну ё-маё, колькі можна саксафоны на клявішы мяняць? Калісьці «Сьцяна» выйграла «БАСовішча» акурат дзякуючы ТРОМ саксафонам. Потым стала два, адзін і… впуск клявішных. Няправільна ўсё гэта.

  • Берасцейская хваля. Sciana і Terrakod згуляюць у ракенрол з Жывалеўскім https://ultra-music.com/events/19336