Штогадовы фестываль беларускай музыкі «Рок па вакацыях» у гэтым годзе адсвяткуе сваё 20-годдзе. У юбілейным канцэрце прымуць удзел ветэраны беларускага року і адносна маладыя гурты.
Фестываль «Рок па вакацыях» — знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных зносін пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону.
Першы фестываль адбыўся 1 верасня 1993 году і да 1998 году праходзіў штогадова. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў адбываецца штогод.
На канцэрце, прысвечаным юбілею «Рока па вакацыях», выступяць музыкі, якія гралі яшчэ на першых фестывалях, — N.R.M., «Крама», Neuro Dubel, «Палац», Кася Камоцкая. Да іх далучацца гурты, якія атрымалі папулярнасць у апошнія гады, — Re1ikt, Naka, «Зьмяя». Яшчэ адным сюрпрызам стане выступ расійскага рок-музыкі Вадзіма Курылёва, удзельніка гуртоў «Электрические партизаны», «Разные люди», ДДТ.
«Рок па вакацыях 2013» пройдзе 13 верасня ў мінскім клубе «Центр» (у будынку Палаца Рэспублікі). Квіткі паступяць у продаж 16 ліпеня і будуць даступныя ва ўсіх касах kvitki.by.
пятница 13-е……
Выборы что ли скоро? 8-)
Клёва, калі не адменяць)