Беларускі гурт Re1ikt усталяваў рэкорд ва ўзнагародах на рок-фестывалі Rockowisko, які прайшоў у польскім горадзе Гайнаўка 27 ліпеня. У межах конкурснай праграмы беларусы атрымалі ўпэўненую перамогу ў 2 з 3 намінацый.
Музыкі з гурта Re1ikt сталі ўладальнікамі галоўнага прыза мэра Гайнаўцы і прыза глядацкіх сімпатый — запісу ў студыі Studio-X у Ольштыне і гітарнага ўзмацняльніка. Гурту прынеслі перамогу новыя кампазіцыі, напісаныя на аснове беларускіх народных песень. За пяцігадовую гісторыю фестывалю ані водны гурт не здолеў узяць болей за 1 узнагароду.
Фестываль Rockowisko праводзіцца ў амфітэатры ў цэнтральным парку горада Гайнаўка з 2009 года. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 10 калектываў, 9 з якіх былі з Польшчы. Адбор праходзіў у 2 этапы: арганізатары з васьмі дзесяткаў заявак выбралі 10 каманд для выступу на фестывалі, а пераможцаў вызначылі на канцэрце. Напрыканцы фестывалю выступілі вядомыя польскія калектывы Tilt & Tomek Lipiński, Błękitny Nosorożec, а таксама леташнія пераможцы Rockowisko.
Бліжэйшыя выступы гурта Re1ikt адбудуцца ў межах фестываляў Militar (17 жніўня, Мінск), «Вольнае паветра» (24 жніўня, хутары Шаблі), Metal Crowd (25 жніўня, Рэчыца) і «Рок па вакацыях» (13 верасня, Мінск).
ну че, молодцы конечно. Только реплики вокалиста между песнями это ужас, лучше уж подготовиться, чем нести чепуху.
Віншую, «Re1ikt»! А ў рэпліках вакаліста ніякіх праблем. Крыху больш падрабязна пра гэты посьпех тут, нават з інфай пра сам фэст http://belmusic.org/news/re1iktpolandprix.html