Гурт Zdań запісаў песню «Восеньская» і прэзентуе яе на Ultra-Music. Па словах музыкаў, гэтая песня старая, як сам гурт.
— Менавіта з такога стылю мы пачыналі, і праз столькі год мне вельмі цікава вяртацца да тых старых кавалкаў, — кажа лідар гурта Ўладзімір Крумін. — Справа ў тым, што я напісаў «Восеньскую» для дуэта, і вельмі доўга шукаў вакалістку, голас якой будзе адпавядаць настрою і пасаваць да майго. І толькі з тае прычыны, што побач са студыяй на момант запісу ў радыюсе некалькіх сот кіламетраў вакалістак-беларусак не аказалася, я вырашыў усё зрабіць самастойна.
«Восеньская» — трэцяя песня з акустычнай сэсіі, у якую ўвайшлі песні «Безназоўная зорка» і «Сустрэча 2» (на верш гарадзенскай паэткі Ганны Аўчыньнікавай).
— Гэта песня аб восеньскай надзеі на вясну, якая дапаможа перажыць зіму, што пануе зараз у беларускай музыцы, — кажа Ўладзімір. — Мне вельмі б хацелася, каб назва Zdań як мага менш адпавядала спосабу існавання большасці беларускіх гуртоў разам з нашым.
Памятаю гурт «Zдань» паводле складанкі «Дзень студэнта» (трэк «Нёман», 2009), потым некалькі песень на CD «Барды Свабоды» (2010). Можна было ужо й на альбом сабраць матэрыялу.
Эх, Вова Вова. Казачнік аднак ты.
Хай сабе й казачнік, абы не казачок засланный.