«Тлушч» запісаў дасціпны і жвавенькі альбом

Мінскі панк-рок гурт «Тлушч» прэзентаваў дэбютны альбом. У плытку, якая мае аднайменную назву «Тлушч», увайшлі 11 «дасціпных і жвавенькіх» трэкаў пра жыццё музыкаў.

— Напачатку мы планавалі зрабіць больш агрэсіўны гук, — кажа лідар гурта Павел Белы. — Але канчатковы варыянт нават больш пасуе гэтым спевам. Яны, дарэчы, атрымаліся вельмі разнастайнымі па стылях: панк, рок, глэм, сальса, ска, дыска, поп-балада.

Запіс трэкаў праходзіў на Mapletree Studio і Vintage Mixing Studio, а звядзеннем займаўся басіст гурта Андрэй Свірыд.

— Вокладку намаляваў наш таварыш Паштэт. Яна адразу дае зразумець, чаго чакаць на запісе. Бо так выпала, што фактычна ўсе спевы жартаўлівыя, — дадае Павел Белы. — У «Барселоне» пяецца пра альфонса і танцора сальсы, у «Скажы сваёй сястры» пра New Balans’ы і альтэрнатыву ім. «Субкультурны слой» — спеў пра спустошанасць і згубу сукультурнай ідэнтычнасці, якая адбываецца з некаторымі з нас на пэўным перыядзе жыцця. «Холадакамбінат» апавядае пра рэпетыцыйную кропку, дзе мы пачыналі, ля адпаведнага вытворцу марозіва. Вядома, ёсць і рамантычныя нумары: «Яблычны спас», у якім галоўны герой не можа прыгадаць, калі ён пазнаёміўся з дзяўчынай, ці то на Іллю, ці на аднайменнае свята, і «Кінатэатар „Вільня“» пра незвычайныя прыгоды дон жуана ў нашых «спрадвечных» гарадах.

У падтрымку альбома гурт «Тлушч» сваімі сіламі зняў кліп на спеў «Размеркаванне».

— Сюжэт вельмі просты: хлопец вымушаны з’ехаць на размеркаванне пасля інстытуту, і на яго ўсе забываюцца, — кажа Павел Белы.

У бліжэйшы час музыкі плануюць пачаць актыўную гастрольную дзейнасць. Акрамя таго, «Тлушч» ужо распачаў запіс новага EP, які выйдзе напрыканцы гэтага году ці пачатку наступнага.


Спампаваць Тлушч «Тлушч»

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 1
  • Jack Daw:

    Надо же! Не ожидал, что у нас есть что-то подобное. Просто круто! «Хэй, падлетак!» — вообще такой ностальгией повеяло) Да и в целом как-то очень бодро. Хотелось бы таких групп побольше! А там глядишь и не одним Ляписом будет славна Земля Белорусская, ггг)