Малады мінскі гурт Hurma прэзентаваў песню «Давай на раз, два, тры». Гэта першы трэк, запісаны музыкамі ў складзе квартэта. Чацвёртым удзельнікам гурта Hurma стаў гітарыст Арцём Кутлунін.
Музыка і словы новага трэка нязменна належаць лідару гурта Мікіту Найдзёнаву. Праца над песняй «Давай на раз, два, тры» ішла на студыях Maple Tree і Orangerecords. Звядзеннем і мастэрынгам займаўся Уладзімір Трафіменка.
У новай песні гурт вярнуўся да свайго ранейшага «халоднага» гучання. «„Давай на раз, два, тры“ — зваротны адлік адносінаў; маўчанне, зразумелае толькі дваім; гэта нястрыманыя абяцанні скончанай гісторыі», — тлумачыць змест аўтар песні.
Бліжэйшыя выступы абноўленага гурта адбудзецца 15 кастрычніка ў клубе Re:Public на фестывалі «Зробім лепш!», а таксама 24 кастрычніка на Acoustic Yellow Fest у рок-бары «Крылья».
Не зацепило.
Зачапіла! Як толькі зьявіццва ваш прымасловы CD, гатовы стаць першым уладальнікам. У вас афігеннна правільныя акорды. Праўда, тэксты тупыя, але дараваў бы з-за настраёвай завершанасьці. Чуў дзьве вашыя песьні і рэальна балдзею. Трымайцеся. Толькі хурма ці гурма, бо лятынка правакуе на другое?
Пераслухаў яшчэ раз гэтыя дзьве песьні й вымушаны забраць свае словы пра тупыя тэксты. Яны мо апалітычныя, але не тупыя. Нават віртуозныя: «навука/на вуха», «напішы/не шыпшын»… Так што вам зусім ня трэба маркоціцца, хлопцы, хоць і некаму (як мне) хочацца глыбокага сэнсу. Усе нармалёва. Посьпехаў вам у абраным накірунку.