Гурт TerraKod запісаў беларуска-польскае прысвячэнне Хэмінгуэю

Фолк-метал гурт TerraKod прэзентуе на Ultra-Music сінгл «Myata». Рэліз змяшчае дзве версіі загалоўнай песні — беларускую і польскую, а таксама канцэртны баевік «Brudnyja tancy».

Абедзве новыя песні ўвойдуць у склад альбому, над запісам якога музыкі працуюць цяпер. Назва яго пакуль трымаецца ў сакрэце. Сінгл дае зразумець, якім будзе лонгплэй: цяжкая гітарная музыка з нязменнай дудой і гендэрна роўнай вакальнай парай наперадзе.

— Песня «Myata» — лакмус душы рок-музыканта. Менавіта таму яна была абраная для першага сінглу з альбому, — кажа вакаліст калектыву Байсан. — Мы імкнемся максімальна гарманічна спалучаць народныя матывы з сацыяльнай лірыкай, таму героем гэтай песні не мог стаць ніхто акрамя Эрнэста Хэмінгуэя. Мы не маралісты, і наша творчасць — шчырая рэфлексія на жыццё, як яно ёсць. Такім і будзе ўвесь альбом — чад, дуда і брудныя танцы.

Хутка мае адбыцца паказ выступу гурта ў эфіры буйнейшага тэлевізійнага ТВ-шоў Польшчы «Tylko muzyka — Must Be the Music». На пачатку восені музыкі ўзялі ўдзел у адборачным канцэрце ў Варшаве разам з гуртамі Drum Ecstasy і Rostany. Выканаўшы інспіраваную творчасцю Ларысы Геніюш кампазіцыю «Птушкі без гнёздаў (Ночы)», яны атрымалі цёплыя водгукі журы і «3 супраць 1» у галасаванні.

— Пры ўсіх за і супраць телівізійных шоў — гэта вялікі досвед для нас, — дзеліцца ўражаннямі ад польскага тэлебачання вакалістка гурта Кацярына Леванюк. — Нам было прыемна атрымаць адзнаку ад зусім незнаёмай публікі — і слухачоў, і журы. Стаячая авацыя — лепшы камплімент для музыкі любога жанру. Было кранальна. Мы вырашылі «закрыць гэты гештальт» і запісаць версію «Мяты» па-польску, таму сінгл атрымаўся дзвюхмоўным.

Бліжэйшы выступ каманды адбудзецца 16 лістапада ў Берасці разам з баявымі таварышамі па рок-н-ролу — гуртом Sciana.

Автор: / Ultra-Music

Фото: Ольга Латышева

Группы:

TerraKod «Myata»

TerraKod «Myata»

Скачать альбом

Комментарии: 3
  • VM:

    Дзьве вэрсыі, але з адным базісным начынбнем. Доўга шукаў польскія сьпевы, дык толькі фраґмэнты ў першым трэку. Ня страшна, але лепш бы не перабольшваць. Наяве дзьве беларускія вэрсыі, але ў адной крыху польскіх сьпеваў.

    • У «Mieta» яшчэ рэчытатыў дадатковы па-польску ў канцы трэка — паслухайце. У архіве, дарэчы, тэксты песень ёсьць.

  • Пилот:

    Не плохо!