Vinsent дасьць «шчыры» канцэрт у Менску

15 кастрычніка ў клюбе Re:Public пройдзе фэстываль «Зробім лепш!». Гэтым фэстам «Арт Сядзіба» і ініцыятыва «Беларускі Гальфстрым» распачынаюць сэрыю імпрэзаў зь беларускімі гуртамі пад агульнай канцэпцыяй «шчырыя канцэрты». У першым фэстывалі возьмуць удзел чатыры гурты — Navi, Hurma, Amaroka і Vinsent.

Паводле арганізатараў, уваход на «шчырыя канцэрты» будзе бясплатны. Абмежаваньне адно — зьмяшчальнасьць клюба. Але цягам усёй імпрэзы будзе працаваць каса. У ёй наведнік зможа дабраахвотна купіць любую колькасьць квіткоў за 50 тысячаў. Грошы за квіткі пойдуць на арганізацыю наступных канцэртаў. Кіраўнік «Арт Сядзібы» Павал Белавус у інтэрвію «Радыё Свабода» адзначыў, што «шчырыя» канцэрты — тэст беларусаў на шчодрасьць.

— Нешматлікія беларускія гурты могуць самастойна сабраць вялікі клюб. Людзі дрэнна ходзяць на сваіх. Лепш ім аддаць 100 даляраў за Depeche Mode ці 50 за Земфіру, чым 5 даляраў за беларускі канцэрт. Таму мы і вырашылі — няхай усе прыходзяць на канцэрт бясплатна. Агульнае правіла «шчырых канцэртаў» вельмі простае: «калі ёсьць грошы і адчуваеш сябе шчырым і шчодрым беларусам, які хоча аддзячыць гуртам і арганізатарам за мерапрыемства — купі квіток у любы момант на працягу імпрэзы». Калі пераможа «сквапнасьць», то значыць і ідэя нашая памрэ, — кажа Павал Белавус.

Vinsent не выступаў у Беларусі паўтара году, апошні раз — 9 траўня 2012 году таксама у клюбе Re:Public. Пасьля здымкаў фільму «Жыве Беларусь!» Vinsent (Зьміцер Папко) заявіў, што на яго пачалі ціснуць спэцслужбы і таму ён ня можа вярнуцца ў Беларусь. Аднак некалькі месяцаў таму сьпеваку зьнялі забарону на выезд. Vinsent прызнаецца, што прыяжджаў месяц таму, і пакуль ня меў праблемаў з уладамі.

— Я не зьбіраюся эміграваць, я буду жыць у Беларусі. Мая будучыня зьвязана з Радзімай, гэта дакладна, — кажа музыка.

Источник: Радыё Свабода

Фото: Ксюша Протасеня

Группы:

Комментарии: 4
  • VM:

    Сурова, но справядліва!

  • spadart:

    на это [censored] даром не пойду, даже если бы 10 $ дали.. особенно на последнюю позицию в списке — типопатриот, а на деле [censored]

    • а кто-то заставляет? )

    • VM:

      А я адназначна пайду, бо ўсіх ведаю, талкова, а жыўцом паслухаць гурт «Hurma» пакуль не ўдавалася. А наконт «последней позиции», дык у вас ці ня зайздрасць да Вінсэнта, які пасьпеў зьняцца ў двух класных культавых фільмах, выжаць CD, DVD, а вы толькі ананімна плявузгаеце ў сеціве. Дый альбом ягоны «Пачатак» меў попыт нават на ўчорашнім канцэрце «:B:N:» у клюбе «Re:Public». Не прызначайце сабе ворагаў, лепш моўчкі не хадзіце, а купіце сабе пляшку «Крынічкі» на з’эканомленыя грошы. Музыка — радасць не для ўсіх. І сапраўды ж ніхто не прымушае, як попыт на Каржа па лініі камсамолу.