Праз год пасля выхаду альбома «Past Perfect» гурт ili-ili скончыў працу над новым дыскам «list». Гэта першы цалкам беларускамоўны рэліз гурта.
У пачатку 2013 года на канцэрце ў Loft café ili-ili прадставілі праграму «list», песні з якой музыкі складалі ў Францыі падчас гастроляў Купалаўскага тэатра (удзельнікі гурта Міхаіл Зуй, Зміцер Есяневіч і Павел Яскевіч працуюць акцёрамі).
— Пасля прыезду мы зайгралі праграму і зразумелі, што яе трэба тэрмінова запісваць, таму што матэрыял атрымаўся цэласным і важным, — кажа Міша Зуй.
Ад папярэдніх прац «list» будзе адрознівацца не толькі мовай песень, але і гучаннем, у першую чаргу дзякуючы «жывой» рытм-секцыі. Акрамя сталых удзельнікаў гурта у запісе новага альбома бралі ўдзел Зміцер Харытановіч (Drum Ecstasy, :B:N:) і Аляксандр Сіманаў (Artefact).
Інфармацыйная кампанія ў падтрымку альбома «list» пачалася 9 кастрычніка ў Дзень пошты. Тады ж можна было замовіць першыя трыццаць асобнікаў альбома, якія ўдзельнікі гурта асабіста дастаўляюць слухачам. У лістападзе на Ultra-Music адбудзецца інтэрнэт-прэзентацыя альбома «list».
У падтрымку новага рэліза ili-ili дадуць канцэрты ў дзевяці гарадах. Тур будзе падзелены на дзве часткі: у лістападзе і снежні гурт выступіць у Віцебску, Бабруйску, Наваполацку, Мінску і Магілёве, а ў лютым музыкі адправяцца ў другую частку тура. Канцэртная прэзентацыя альбома ў Мінску адбудзецца 5 снежня ў клубе Re:Public.
Спадзяюся, ён мае назву «Ці-Ці»? І фотку адпаведную на вокладку.
Назва альбому пазначаная ў артыкуле.
Yes, не зьвярнуў увагі, бо загаловак патрабаваў завяршальнага вобразу.
оч понравился дизайн альбома……