Гурт Nizkiz прэзентаваў дэбютны кліп

Гурт Nizkiz прэзентаваў на «Еўрарадыё» кліп на песню «Кроме». Выбар кампазіцыі стаў нечаканым, але менавіта на такую рэакцыю сваіх прыхільнікаў і разлічвалі музыканты.

— З пункту гледжання здаровага сэнсу, кліпы здымаюць на правераныя «баевікі». А мы вырашылі зняць відэа на лірычную кампазіцыю пра каханне — усё ж мы гурт, які час ад часу спявае пра пачуцці, недзе ў глыбіні душы, — смяецца гітарыст Nizkiz Дзмітрый Садавы.

Кліп быў зняты падчас сёлетняй паездкі Nizkiz на фестываль «Соседний мир», таму ўяўляе сабой, хутчэй, live-відэа. Музыкі распавядаюць, што здымаць давялося на 12 камер, бо «іх увесь час кралі ці залівалі вадой».

— Мы хацелі паказаць у жывым фармаце, без усялякіх пастановак, як усё насамрэч адбываецца на фэсце. Паспрабавалі перадаць атмасферу без усялякіх дубляў. Усё жыва, натуральна і шчыра! — распавядае бубнач гурта Дзмітрый Халяўкін.

Цяпер гурт працуе над запісам другога альбома ды плануе зняць яшчэ некалькі кліпаў на старыя і новыя кампазіцыі. Чакаецца, што пласцінка ўбачыць свет на пачатку будучага года.

2 лістапада гурт Nizkiz выступіць у клубе Re:Public на канцэрце, прысвечаным 10-годдзю сайта Ultra-Music.

Источник: Еврорадио

Фото: Михаил Сабелло

Комментарии: 2