Vinsent і Зміцер Вайцюшкевіч прэзентавалі на сайце «Арт-сядзібы» песню «Дачакайся, матуля», запісаную пры ўдзеле вакалісткі гурта Apple Tea Сашы Захарык.
У аснову песні «Дачакайся, матуля» пакладзены верш народнага беларускага пісьменніка Генадзя Бураўкіна, да якога свае куплеты дадаў Vinsent.
— Да мяне звярнуўся Зміцер Вайцюшкевіч і паказаў матэрыял, які ён ужо меў. Я напісаў свае куплеты, а таксама стварыў біт і эфекты. Потым гэты трэк аздобіла сваім вакалам Саша Захарык. Увогуле, гэтая песня сімвалізуе сувязь пакаленняў. Тэкст і музыку стваралі творцы вельмі рознага веку. Мы паказваем тое, што яднае ўсіх нас, — распавядае гісторыю стварэння песні Vinsent.
Песня «Дачакайся, матуля» увойдзе ў новы альбом беларускага турэмнага шансону Змітра Вайцюшкевіча «Варанок», прэзентацыя якога адбудзецца 30 лістапада на канцэрце ў Берліне.
— Ідэя запісаць альбом турэмнай лірыкі належыць не мне самому. На такую працу мяне натхніў Генадзь Бураўкін, які і напісаў большасць тэкстаў да гэтага альбома. «Варанок» складаецца з 13 песень. 12 асноўных: адна з іх — на словы Уладзіміра Някляева, астатнія 11 — на словы Генадзя Бураўкіна, а таксама з бонусу, якім і стала сумесная праца з Vinsent’ам — песня «Дачакайся, матуля», — распавядае Зміцер Вайцюшкевіч.
Не так даўно Зміцер Вайцюшкевіч выдаў сінгл «Шо-Шо», кампазіцыі з якога ўвайшлі ў альбом «Варанок». «Шо-Шо» музыка прэзентаваў пад псеўданімам Хведар Шчавель. У новым альбоме Вайцюшкевіч вырашыў не хавацца пад псеўданімам і выдаць яго ад свайго імя.
Винсент это какая-то пародия на хип-хап, да и рнбищный вокал у захарик тоже не к селу. Одного вайтюшкевича оставить и будет сносно.
Душевно, особенно вокал Вайцюшкевіча, можно было только его и оставить..