Праект «Нафта» на чале з лідарам J:морс Уладзімірам Пугачам прэзентаваў на Еўрарадыё дэбютны «ЕР 2013». Яго песні, як і трэкі некалькіх наступных EP каманды, аднойчы складуць паўнафарматнік «Нафты».
— Паколькі першапачаткова наш праект быў заяўлены як некамерцыйны, і такім і застаецца-то бок, мы не прытрымліваемся ніякіх кан’юктурных умоўнасцяў, мы выкладаем усё, што з’яўляецца, — тлумачыць парцыённую падачу матэрыялу Уладзімір Пугач.
Канцэпцыяй праекту, ЕР і будучай пласцінкі Пугач называе адсутнасць любых межаў: маўляў, што прыдумляем, тое і запісваем.
— Магчыма, з боку відней — адны кажуць, што гэта ўсё роўна падобна да J:vjhc, іншыя, што гучыць больш жорстка, — працягвае музыка. — Я, шчыра кажучы, не замарочваюся па гэтай прычыне. Сутнасць гэтага праекту не ў тым, каб выскачыць са штаноў і запісаць нешта дыяметральна супрацьлеглае таму, што я рабіў раней, а ў тым, каб папрацаваць іншым складам, і спавядаць крыху іншы падыход. То бок, не заціскаць сябе ні тэрмінамі ні жанравымі ўмоўнасцямі.
«ЕР 2014» ад «Нафты» з’явіцца, адпаведна, у наступным годзе. Сам альбом праекта можа выйсці і праз 2 гады, зноў жа, таму, што фармацыя не прывязаная да тэрмінаў. Да таго ж, цяпер Пугач займаецца напісаннем матэрыялу для новага лонгплэя J: Морс, дзе ўсё акурат наадварот. Таму «праект для душы» пакуль адкладзены да лепшых часоў.
Спампаваць «ЕР 2013» з бонус-трэкам можна таксама на сайце праекту.
А почему нет песни «Растворители, разбавители» ?
НЕ зацепило (как и творчество Ж морс). Кстати в стилистике разницы нет, в чем тогда «фишка»? ИМХО