«Пани Хида» запісала першую беларускамоўную песню

Аршанскі гурт «Пани Хида», які аднавіў актыўную дзейнасць пасля шматгадовай адсутнасці на сцэне, прадстаўляе на Ultra-Music беларускамоўную версію песні «Вецер», з якой прыме ўдзел у студзеньскім туры хіт-парада «Ultra-хіт».

Арыгінальны тэкст песні напісаў Барыс Штерн, а пераклад зрабіў паэт Віталь Рыжкоў.

— Люты — гэта месяц, які заканчвае зіму. Пасля яго наступае вясна. Але праблема ў тым, што да лютага сканчаюцца сілы. Гэта значыць, што люты як дзверы, у якія трэба ўвайсці ці выйсці, але зрабіць гэта складана. Уласна, тэкст менавіта пра гэта. Ён быў напісаны ў студзені, калі сіл ужо не было… — узгадвае гісторыю напісання песні яе аўтар Барыс Штерн.

Пераклад песні «Вецер» — першая аўтарская беларускамоўная песня «Пани Хиды». Музыкі не выключаюць, што ў рэпертуары гурта з’явяцца і іншыя кампазіцыі на роднай мове.

— У нас ужо быў досвед выканання беларускай народнай песні «Хлопец пашаньку пахае» у межах трыб’юта «Песнярам», — кажа саліст групы Есаул Панкратаў. — Зараз з’явіўся пераклад песні «Вецер». Ён атрымаўся вельмі добрым: новы тэкст не ламае структуры песні і зручны для выканання.

За час перапынку музыкі шмат у чым пераасэнсавалі ідэі сваёй музыкі, у той жа час вырашылі працягнуць традыцыі. «Як і раней: весела аб сумным, сумна аб вясёлым», — характарызуюць сваю творчасць удзельнікі калектыву.

У бліжэйшы час гурт працягне працу над альбомам. Таксама плануюцца здымкі новага кліпа.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 2
  • Инди из 80-х:

    Почему-то нравятся их песни

  • файная пані. адно што трэба было б папрацаваць на фанетыкай — вымаўленне, скажам так, не ідэальнае. а музяка спелая.