Тацяна Беланогая запісала альбом-разважанне

Бард-спявачка Тацяна Беланогая выпусціла альбом «Сьвятло і цені». Песня з новай кужэлкі «Мама» прыме ўдзел у студзеньскім туры хіт-параду «Ultra-хіт».

У шосты альбом спявачкі ўвайшлі 14 песень, напісаных выключна на яе вершы. Некаторыя з іх, па словах Таццяны, доўга чакалі свайго часу і саспявалі, каб стаць песнямі.

— Некаторыя вершы былі напісаныя, яшчэ калі я была студэнткай. Яны былі вельмі складаныя па характару, і толькі зараз прыспеў час для іх, — распавядае Тацяна Беланогая. — Гэтыя песні пісаліся пад уражаннем розных няпростых сітуацый, калі мяне на нешта правакавалі. Я пачала шукаць адказ на гэтыя выклікі, мне хацелася разабрацца ў іх і ў самой сабе.

Галоўная ідэя альбому «Сьвятло і цені» — вечная вайна паміж відавочным і невідавочным.

— Калісьці я прачытала верш Караткевіча «Шляхі Ігната Буйніцкага». Лірычны герой верша разважае пра лёс заснавальніка беларускага тэатру, які раней працаваў звычайным каморнікам: ці варта было гэтым займацца, можа, лепш бы ён і надалей «межаваў палі». А потым і сам кажа: «Але што гэта я? Ёсць святло і цені. Гэта вечна. І вечны няроўны бой». Мне запаў гэты радок, і я таксама вырашыла паразважаць на гэтую тэму, — узагдвае Таццяна.

Спявачка адзначае, што альбом атрымаўся вельмі складаным, а некаторыя вобразы патлумачыць можа толькі яна сама. Рэліз, падрыхтаваны BMAGroup пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі», выйшаў на лэйбле «Вігма».

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 1
  • Kejs Tut:

    Дык ня толькі запісала, але й выдала прамысловым накладам на лэйблах «БМАgroup»/»Vigma». А тым часам працягвае студыйную працу і рыхтуе яшчэ больш стромы праект. Пакуль сакрэт, хоць попыт ужо фармуецца. А песьня «Мама» машчняк!!!