Канцэрт Касі Камоцкай адменены

Запланаваны на 10 студзеня ў малой залі КЗ «Менск» канцэрт Касі Камоцкай не адбудзецца, паведамляе Tuzin.fm.

— Па той інфармацыі, якую перадалі мне, на канцэрт няма дазволу, нягледзячы на атрыманьне гастрольнага пасьведчаньня ад аддзьдзелу ідэалёгіі Менгарвыканкаму. Адміністрацыя КЗ «Менск» заявіла, што падпарадкоўваецца не выканкаму, а адміністрацыі прэзыдэнта, і не дала дазвол на правядзеньне, — пракамэнтавала сытуацыю Кася Камоцкая.

Выступ сьпявачкі меўся быць першым афіцыйным канцэртам у Менску за апошнія 10 год. Мінулы раз Кася давала сольны канцэрт на вялікай сцэне ў кастрычніку 2004 у Доме літаратара (той выступ выйшаў на CD пад назвай «Новае Неба — Акустыка»). Першапачаткова канцэрт у малой залі КЗ «Менск» плянаваўся на 26 лістапада, але праз тое, што гастрольнае пасьведчаньне было атрымана запозна, быў перанесены на 10 студзеня.

— Канцэрта Касі Камоцкай сапраўды ня будзе. Мы ня здолелі канчаткова дамовіцца з заляй. Былі спробы дамовіцца з іншымі месцамі, але яны плёну не прынесьлі. Новай даты і новага месца канцэрту няма, — тлумачыць сытуацыю арганізатар канцэрту Павал Кашырын.

Па пытаньнях вяртаньня квіткоў можна зьвяртацца да арганізатара канцэрту: +375 29 6715865

Источник: Tuzin.fm

Фото: Юля Сакалоўская (Generation.by)

Группы:

Комментарии: 3
  • Жорик:

    Даже Камоцкую в калхозе.

  • Kejs Tut:

    Гэта не боязь, а бандыцкая помста. Вы яшчэ сумняваецеся? Менавіта ж яна асьмелілася сказаць у свой час, што «кароль жа голы», а каралю толькі прачыталі казкі Андэрсана. Вось і пачалі помсьціць.