Дэструктыўны пажарны аркестр Harotnica прэзентаваў на сайце «Еўрарадыё» сваю новую песню «Finka». Гэта першая кампазіцыя, запісаная з новым гітарыстам гурта Сашам Фунтам.
Песня «Finka» добра вядомая тым, хто наведвае канцэрты гурта Harotnica. Гэты трэк — своеасаблівы перадсмяротны маналог дзяўчыны, якая памірае з-за рэўнасці.
— На самой справе, пытанні жыцця і смерці заўсёды актуальныя, асабліва для нас. Ды і проста цікава ў гэтым капацца! — тлумачыць абраную тэматыку кампазіцый Андрусь Такінданг. — З аднаго боку, гэта такая наша змрочная жыццярадаснасць, а з другога — чаму б і не! Павінен быць і праект, які б размаўляў з людзьмі на табуяваныя тэмы. Таму мы вырашылі быць такімі «санітарамі лесу» і размаўляць на нязвыклыя тэмы, якія ў музыцы не так часта сустракаюцца. Гэта і змрочныя жарты, і падарожжа ў краіну падсвядомасці, і Цім Бэртан у музыцы.
Падчас працы над запісам кампазіцыі, «Finka» атрымалася іншай «і па гуку, і па духу».
— Мы нарэшце зрабілі яе такой, як нам самім хацелася, — распавядае вакалістка гурта Валерыя Валадзько. — Цяпер «Finka» гучыць у больш хуткім тэмпе ды стала іншай па гуку дзякуючы больш цяжкай гітары. Мы доўга ішлі менавіта да такога гучання і вельмі задаволеныя вынікам.
«Finka» — першая песня, запісаная з новым удзельнікам гурта гітарыстам Сашам Фунтам, вядомым па працы ў гуртах Avias, Zveno, My Ocean. Ён далучыўся да Harotnica напрыканцы мінулага году.
Круто! Фунту респект. Добавить бы еще октавера на риф ;-)
па гуку не атрымалася