Мінскі дуэт Navi, які складаюць музыкі Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка, прадставіў на сайце Еўрарадыё дэбютны альбом «Лови». «Мы хочам, каб людзі злавілі нашу хвалю. Лавіце нас, наш альбом, лавіце гэтыя эмоцыі!» — тлумачыць назву пласцінкі Арцём Лук’яненка.
У альбом увайшлі песні, якія былі напісаныя вясной, непасрэдна пасля стварэння дуэта. Сярод іх — тры сінглы гурта, выдадзеныя раней. Праўда, музыкі прапануюць паслухаць сёння толькі 8 трэкаў. Астатнія 2 пакідаюць у якасці сюрпрызу да канцэртнай прэзентацыі.
— Гэтыя 10 песень для нас — вялікая гісторыя, — працягвае Арцём Лук’яненка. — То бок, нічога лішняга — ніякіх «левых песень», ці пазней прыдуманых — усё напісана ў адным ключы. Мы вельмі стараліся нешта новае прыўнесці. І некаторыя песні будуць нават дзіўныя па гучанні. Яны нібыта ўсе і падобныя, але ўсе розныя. Як розныя адценні аднаго настрою. Ёсць песні проста пад фано, а ёсць такі драйв-драйв. Людзі зразумеюць, што мы можам не толькі «мурлыкаць саплівыя песні», а яшчэ і паказаць вясёлую частку сябе.
Адразу пасля прэзентацыі «Лови» Navi сядаюць у студыю для працы над новай пласцінкай. Арцём упэўнены, што «спыняцца нельга» і абяцае, што наступны рэліз Navi будзе запісаны ў пашыраным складзе.
Прэзентацыя альбома «Лови» пройдзе 23 лютага ў кавярні Loft.
отличный альбом! такую попсу (в хорошем смысле) не грех и послушать.
пафосный наивняк. у девочки вокал хороший, но эти игры в агилерубионсе… хотя что это я прикопался? может для попсятинки ништяк вариант.
Ребята большие молодцы!Спасибо за такие искренние песни!
«Люди гибнут за попс» Причем аналогов как в России так и в любой другой стране очень много. Лично мне не понравилось.
Верните группу Sonika! Гораздо интереснее было. И без соплей!
эмоций явно не хватает группе, ярких и запоминающихся песен тоже. Как-то все слишком сдержано, робко. Музыки вообще как будто нет, просто фон. Женский вокал очень понравился, но хотелось бы, чтоб вокалистка раскрылась больше.
Верните первый состав группы «Sonika», их клубничный сайт, голливудские рекорд-сессии и смешного директора в невозможной рубашке с пламенными рукавами.