Мінскі гурт Like a Gossamer выдаў альбом «Kliatva viernasci». Гэты CD — міжнародны арт-праект, які з’явіўся на стыку трох відаў мастацтва: сучаснай авангарднай музыкі, графікі і літаратуры.
— У альбоме слухач знаёміцца з маладым этнографам-фалькларыстам, які вандруе па Беларусі, гутарыць з людзьмі і запісвае іх апавяданні, — кажа лідэр Like a Gossamer Дзяніс Голін. — Гэта канцэптуальны музальбом, створаны паводле беларускіх легендаў і паданняў. Ён працягвае рамантычную традыцыю, закладзеную Янам Баршчэўскім у «Шляхціцы Завальні» і ўжо ў наш час развітую Уладзімірам Караткевічам.
У аснове літаратурнага складніка альбома ляжаць не толькі клапатліва сабраныя ў навуковых і мастацкіх крыніцах малавядомыя легенды Беларусі, паэтычная інтэрпрэтацыя якіх належыць пяру паэткі Алены Жукавай, але таксама і біяграфіі выбітных дзеячаў нашай гісторыі (Усяслава Чарадзея, Міхала Клеафаса Агінскага ды іншых), чые жыцці сталі прыкладам служэння роднай зямлі і натхнілі музыкаў.
Візуальным складнікам «Клятвы вернасці» з’яўляецца графічны цыкл, адмыслова створаны ў арыгінальнай тэхніцы манатыпіі мастачкай з Берліна Катарынай Філіст. Такім чынам буклет дыска Like a Gossamer ператварыўся ў паўнавартасны мастацка-паэтычны альбом на 24 старонкі.
Сам альбом уяўляе сабой музычны цыкл з 20 кампазіцый, у якім песні арганічна спалучаюцца з такой формай сучаснай электраакустычнай музыкі, як soundscape composition.
Тэхніка soundscape composition характарызуецца наяўнасцю ў музычным палатне пазнавальных гукаў навакольнага асяроддзя і кантэкстаў (русалка, якая жыве ў возеры Свіцязь, узрушаны натоўп на плошчы старажытнага Полацка боты жандараў, што грукаюць па віленскім бруку), якія будзяць уяўленне слухача і выклікаюць у яго ўспаміны ды асацыяцыі. Іх для альбома стварыў саўнддызайнер з Санкт-Пецярбурга Арцём Бусел.
Трэкі ахопліваюць шырокі спектр стыляў: андэрграундная эстэтыка аб’ядноўвае ў альбоме progressive metal, medieval, folk, класіку і джаз. Абрамленнем цыклу сталі беларускія народныя песні: зімовая «Ой, стаіць Бяроза» і восеньская «Зашумела дубровачка», выкананыя ў традыцыйнай манеры.
Арт-праект «Kliatva viernasci» увасобіўся ў рэчаіснасць дзякуючы ініцыятыве «Кірмаш праектаў», якая плённа рэалізуецца на Беларусі грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!»
Паслухаў увесь альбом (60 хвілін), супэр-гіты ёсць, але канцэпцыя занадта грувасткая. У складзе гурта нямала славутасьцяў — Аляксей Гладыш (бубнар «DeadMarsh»), Паліна Дулінец (вакалістка «Rokash») і г.д. Стыляў розных намешана, але ўвогуле стабільны інтэлектуальны экстрым. А для калекцыянэраў найважнейшае — альбомчык ня сеціўны бесплатняк ці хатні самарэз, а шыкоўны фірменны прадукт.
Славутасьці ня «ў складзе гурта», а госьці студыйнай сэсыі.
пару лет назад очень понравилась думовая песня «Дарога», интересно послушать, что сейчас играют.
«Дарога» там и осталось, да и остальной материал — очень интересный! Рекомендую всем умным слушателям :-)
Yes, «Дарога» ў альбоме таксама ёсць, трэк 19. Але найбольш мяне ўражваюць загалоўны цяжаляк «Клятва вернасьці» пра часіны хрысьціянска-паганскіх баруканьняў на нашай зямлі і караценькі паўакустычны «Непачуты палянэз».
«Сьвятаянскія муры» — машчняк! А вось чысты вакал у «Край расамах, русалак і чарцей» фуфлават. Гроўлінг у іх лепш атрымліваецца.
Прынамсі чысты вакал не горшы за вакал якога Баярскага… :) Калі ж сур’ёзна, дык гэта не спеў зусім, а меладэкламацыя такая. І дзякуй за камплементы кампазіцыям ды гроўлінгу – Алесю будзе прыемна чуць.
Ды Баярскі вапшчэ страўнікам пяе, гэта ня наш профіль — не па мэталу, жэсць (бляха, па-беларуску).
а где собственно послушать можно то альбомчик ????
Пару треков там, пару — сям.
Оў, акурат ТАМ — мае ўлюбёныя гіты, а СЯМ — усялякае рознае, у тым ліку й «Сьвятаянскія муры».
Затое СЯМ сярод «рознага» ёсць і «Vuraj», магутны голас у гэтага Доўгушава! Чуў яго сёньня жыўцом на канцэрце памяці Каліноўскага ў Палацы Мастацтваў. Дарэчы, і дыск «Like a Gossamer» («Клятва вернасьці») там прадаваўся. Шыкоўны буклецік з усімі тэкстамі.
Ужо патроху прызвычайваюся да іхняй пераканцэптуалізацыі. Мо лёгкасць успрыманьня зьявіцца ў другім альбоме? Дэз-мэтал рок-опэра «Сымон-музыка» рэчыцкага «Dialectic Soul» захапляе з першых хрыпаў і скрымаў, пашырайце досьвед.
Пра гэты ёмісты дум-дэз-метал пішуць http://belmusic.org/reviews/extrimlegend.html