Dzieciuki выпусьцілі дэбютны альбом

Гурт Dzieciuki прэзэнтаваў на сайце Tuzin.fm дэбютны альбом «Гарадзенскі гармідар». У сваім творчым маніфэсту музыкі адзначаюць: «Мы — шчырыя рамантыкі, неабыякавыя да мінулага, сучаснага і будучага свайго краю, якія ня ведаюць слова „памяркоўнасьць“, якія маюць жаданьне абуджаць тыя самыя пачуцьці ў іншых людзях».

У гурце Dzieciuki пад агульнай ідэяй і канцэпцыяй аб’ядналіся музыкі з розных гарадзенскіх гуртоў. Іх першыя песьні з сынглу «Гарадзенскі гармідар» (2012) імгненна разьляцеліся па cеціве. Гэтак жа назвалі і дэбютны альбом. «EP меў на мэце пазнаёміць з зусім новым гуртом. Назва была прыдумана выпадкова, але для альбому яна падыходзіць найлепей. Канцэптуальнай працы не атрымалася, як плянавалася. Мы творчыя людзі, таму ў які бок пёрла — тое і рабілі. Тут вам і гісторыя, і алькаголь са спортам, гастарбайтэры і панкі на танках — сапраўдны гармідар!», — казаў аўтар песень гурта Дзяніс Жыгавец у нядаўнім інтэрвію для Tuzin.fm.

Гурт актыўна канцэртуе не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Увосень Dzieciuki мелі тур па Польшчы, які скончыўся ў Варшаве сумесным канцэртам з брытанскім гуртом The Ukrainians.

Альбом «Гарадзенскі гармідар» будзе таксама прэзэнтаваны як на Радзіме, так і ў іншых краінах. 22 лютага Dzieciuki даюць вялікі канцэрт у менскім Re:Public пры падтрымцы гуртоў «Тлушч» і Pomidor/OFF. 28 лютага гурт грае ў Берасьце. А ў сакавіку Dzieciuki маюць наведаць Польшчу, Чэхію, Славаччыну і Нямеччыну.


Спампаваць Dzieciuki «Гарадзенскі гармідар»

Источник: Tuzin.fm

Группы:

Комментарии: 2