Гурт Martin S. выдаў «міні-апавяданне»

Гурт Martin S. прэзентаваў ЕР «Не забыць памылкі ніколі». Па словах музыкаў, новы рэліз — гэта цэльная гісторыя с сюжэтам, у якім ёсць завязка, кульмінацыя і развязка.

— Пасля выпуску альбома паўтары гады таму мы крыху расслабіліся. Нас запрашалі на імпрэзы ў Беларусі і за яе межамі, і на фоне гэтай лёгкай эйфарыі мы неяк перасталі займацца творчасцю, — распавядае вакаліст гурта Уладзімір Боська. — Зараз прыспеў час зразумець, куды рухацца далей, у якім кірунку працаваць. Яшчэ падчас прэзентацыі дэбютніка мы казалі, што гэта зборнік песень за пэўны час нашага існавання.

Восенню мінулага году Martin S. выдалі сінгл «Хуткія», запісаны сумесна з Ксеніяй Жук (гурт Navi). На запісе музыкі шукалі новае гучанне і працягваюць працаваць у гэтым накірунку. Вынікам стаў новы ЕР «Не забыць памылкі ніколі», у які ўвайшлі тры кампазіцыі.

— Гэта адзіны твор, у якім аб’яднаныя ўсе песні ў адну, — кажа Уладзімір Боська. — Лірычны герой песні пражывае поўнае жыццё: ад шчаслівага бесклапотнага пачатку стасункаў праз церні памылак і няладных учынкаў да разумення няўцешнасці кахання. Здаецца, песні, што ўвайшлі ў рэліз, розныя па настроі, але яны гармануюць адна з адной.

3 сакавіка ў клубе «Піраты» адбудзецца вялікі сольны канцэрт Martin S., на якім музыкі адзначаць два гады сваёй дзейнасці і зробяць канцэртную прэзентацыю новага EP.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 1
  • Miron:

    Смените вокал. Вроде нормально, но вокал тянет все в низ.