Гурт Nizkiz выступіць на разагрэве ў Within Temptation

Магілёўскі гурт Nizkiz выступіць на разагрэве галандскіх сімфонік-рокераў Within Temptation. Музыкі прызнаюцца, што для іх саміх гэта стала нечаканасцю, бо ніякіх заявак на ўдзел у канцэрце не падавалі, паведамляе «Еўрарадыё».

— Нам проста пазванілі арганізатары канцэрта, спыталіся, ці зацікаўленыя мы, ці зможам, і мы пагадзіліся, — каментуе бубнач магілёўцаў Зміцер Халяўкін. — Магчыма, тое, што мы ўдзельнічалі на выхадных у канферэнцыі Colisium, дзе былі і арганізатары канцэрта, паўплывала. Цяпер будзем ведаць, што музыкам варта ўдзельнічаць у такіх рэчах.

Зміцер дадае, што сярод удзельнікаў гурта фанатаў Within Temptation няма, але з творчасцю нідэрландцаў знаёмыя. А тое, што працуюць калектывы ў абсалютна розных стылістыках, Nizkiz не палохае. Маўляў, «для жывых канцэртаў важны не накірунак музыкі, а энергетыка ды драйв, якіх у гурта хапае».

Канцэрт пройдзе 5 сакавіка ў Палацы спорта. Nizkiz будуць граць не менш за 30 хвілін. Пасля чаго пачнецца прэзентацыя шостага студыйнага альбома Within Temptation, які атрымаў назву «Hydra» і быў выдадзены 31 студзеня 2014 года.

Источник: Еврорадио

Фото: Виталий Клиндюк

Группы: ,

Комментарии: 2
  • скоро леприконсы на разогреве о метапл старс объявится, кошмар

  • Ну WT с каждым альбомом всё дальше от true metal)) А у Nizkiz сильная подача и материал далеко не попсовый. И чего уж придираться, это решилось-то за выходные.