Партал Tuzin.fm разам з фондам «Вяртаньне» і кампаніяй «Будзьма беларусамі» абвяшчаюць пра пачатак праекту «Re:Песьняры». 12 беларускіх выканаўцаў розных жанраў запішуць свае вэрсіі абраных песень ансамблю «Песьняры».
Праект «Re:Песьняры» прымеркаваны да 45-годзьдзя заснаваньня «Песьняроў», якое прыпадае на верасень 1969. Тады калектыў пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна на рашэньне мастацкай рады пры філярмоніі атрымаў права звацца «вакальна-інструмэнтальным ансамблем», з гэтай падзеі прынята афіцыйна адлічваць гісторыю гурта.
— Гэты юбілей — добрая нагода паказаць наколькі «Песьняры» паўплывалі на беларускую сучасную музыку. «Re:Песьняры» — справаздача музыкаў новага пакаленьня, іх своеасаблівы адказ і водгук на тое, што зрабілі Мулявін з кампаніяй, — кажа кіраўнік праекту Сяргей Будкін.
Да ўдзелу ў праекце запрошаныя менавіта тыя музыкі, на якіх творчасьць «Песьняроў» рэальна паўплывала. Сярод тых, хто запіша свае вэрсіі песень беларускага ВІА, краса і сіла беларускай альтэрнатыўнай сцэны – гурты Akute, Tonqixod, Re1ikt, Dzieciuki. Нечаканых вэрсіяў знакамітых песень можна таксама чакаць ад Зьмітра Вайцюшкевіча, Сяргея Пукста, гурту «Палац» ды іншых.
Трыб’ют «Песьнярам» мае статус афіцыйнага. Яго ідэю падтрымаў беларускі дзяржаўны ансамбаль «Песьняры» — пераемнік калектыву пад кіраўніцтвам Мулявіна.
— Вельмі радуе, што маладыя музыкі памятаюць творчасьць «Песьняроў». Важна і істотна тое, што не губляецца сувязь між пакаленьнямі і тыя клясычныя творы працягваюць натхняць новае пакаленьне. Нам будзе неймаверна цікава паслухаць тое, што атрымаецца ва ўдзельнікаў гэтага праекту і мы парадуемся сьвежым і цікавым музычным рашэньням клясычнага рэпертуару, — кажа мастацкі кіраўнік БДА «Песняры» Вячаслаў Шарапаў.
Вэрсіі песень, запісаных для трыб’юту «Re:Песьняры», перад выданьнем паслухае таксама кампазытар Ігар Лучанок, які заўжды рады даць маладым музыкам карысныя парады.
Рэліз праекту «Re:Песьняры» на CD і ў лічбавым фармаце прызначаны на восень 2014 году. На верасень заплянавана таксама канцэртная прэзентацыя.
Праект «Re:Песьняры» рэалізуе партал Tuzin.fm, зарэгістраваны ў Беларусі дабрачынны фонд «Вяртаньне» і грамадзкая кампанія «Будзьма беларусамі». Натхненьне на праект дала газэта «Культура» і асабіста яе галоўны рэдактар Сяргей Трафілаў.
Кaнцэрт сапраўдных «Песьняроў» Леаніда Барткевіча і Анатоля Кашапарава якраз праз месяц, 10 красавіка ў К/З «Менск» (пачатак у 19:00), дык мо і дыск ужо выпусьцяць? Цудоўная была б прэзэнтацыя, лепш не прыдумаеш.
Тот самый Барткевич, который хочет, чтобы Крым России отошел?
http://www.svaboda.org/content/article/25285114.html
Ну ясна ня той самы Set, які сам нават дома на мове акупантаў гаворыць, а папракае музыкаў за выказваньне СВАІХ поглядаў, а ня модных. Вам бы ў палітбюро якое ўладкавацца, цікаваць за палітычнымі поглядамі творчых людзей, хто ў якую партыю ўступіў і каму забараніць карыстацца сваім талентам. Дзіч!!!!
Вы хоць ведаеце, што геніяльны пісьменьнік Генрык Сянкевіч палітычна быў прыхільнікам АБМЕЖАВАНАЙ аўтаноміі Польшчы ў складзе Расейскай імпэрыі (паўтара века таму), а сёньняшняя Польшча ня тыча яму наўзор вас: «Это тот самый Сенкевич…»
http://vk.com/audios56845033?performer=1&q=the%20Silicon
На фотцы «Песьняроў» (тых, сапраўдных), Барткевіч і Кашапараў справа над Мулявіным, а соло Барткевіча ў песьні «Вераніка» тут http://www.youtube.com/watch?v=lyy-aFE7PNg
Паслухаць іх жывымі сёньня, вялікіх клясычных «Песьняроў» Барткевіча/Кашапарава, можна 10 красавіка ў К/З «Менск» (пачатак у 19:00).
Э-э… а зачем?
Т.е. зачем вообще этот проект? К тому же «с благословения» одного из деятелей, серьезно завязанного на государство?
Понятно, что «ПесняРок», хоть и был удачным проектом, уже давно стал музейным экспонатом. Но, ИМХО, такая странная инициатива не улучшает репутацию весьма уважаемого (мной в частности) «Тузiна».
Зачэм? Стала ясна па выніках канцэрту: па-першае, ёсць такая прафэсыя ствараць настрой, а раз прафэсыяналы змаглі зарабіць, значыць іх праца патрэбна людзям. Прыемна, што адзіны чалавек, які купіў пэўную музкнігу (а ў зале былі й пакупнікі ўспамінаў Баркевіча, «Песьняроўскіх» фаліянтаў), трапіў у фотарэпартажы http://content.onliner.by/news/2014/04/default/3b9ef0d7c968943a46b7a9ece88e3942.jpg
Ясна, што звычайнае супадзеньне назвы сайта і кнігі, але ж які лёс! Мог жа і проста пакласьці ў партфель пакупку.
«Песьнярам» не в кайф. а Сябрам само-то будет…или кто еще есть у нас …Корж что-ли..
«Сябры» сябрамі, а з вялткімі «Песьнярамі», асабліва з Барткевічам, нават Данчык меў за гонар пасьпяваць
http://www.youtube.com/watch?v=Obw8PlXc6nk
http://www.youtube.com/watch?v=Q_Z9U4JRYIs
Хто скажа, што гэта кепска, хай першы кіне ў мяне каменем.