Гурт Haina прэзентаваў дэбютны ЕР

Былыя ўдзельнікі гурта «Абшар» стварылі новы рок-праект Haina. Свой дэбютны міні-альбом «Мішэні» музыкі прэзентавалі на сайце «Еўрарадыё».

ЕР «Мішэні» складаецца з шасці трэкаў. Ён запісваўся ў фармаце жывога выканання, каб перадаць сапраўднае гучанне гурта. Лідар калектыву Ілля Паплёўка прызнаецца, што першапачаткова ні пра якое выданне размовы не было, а ўсё запісвалася для сябе, каб зразумець, ці ў правільным накірунку музыкі рухаюцца.

— Усе ўдзельнікі выйшлі з «гаражных» гуртоў, — спрабуе акрэсліць стылістыку Haina Ілля. — Таму агульная атмасфера ў нас, натуральна, рокавая. А вось далей разважаць мне складана. У нас адбываецца моцны ўплыў інструментаў, бо ў складзе толькі баян, скрыпка і бубны. Таму гэта, напэўна, рок у новым прачытанні, але часам у ім з’яўляюцца нейкія нацыянальныя моманты, а часам ён гучыць камерна.

Цяпер музыкі задумваюцца над паўнафарматным альбомам, але пакуль не ведаюць, што туды трапіць, і не называюць нават прыблізныя тэрміны. Канцэртная прэзентацыя ЕР адбудзецца 2 красавіка ў сталічным клубе «Салтайм», дзе будзе выканана ўсё, што Haina паспела стварыць за год існавання.

Трыа Haina утварылася на базе гурта «Абшар», калі музыкі стаміліся ад абранай стылістыкі. Ілля Паплёўка пераконвае, што гэта два абсалютна розныя праекты, песні якіх адрозніваюцца стылістычна, тэматычна і эмацыйна.

Спампаваць Haina «Мішэні»

Источник: Еврорадио

Группы:

Комментарии: 1
  • MAX I:

    Интересный состав. Как оказалось, вполне дееспособный, в 1-ю очередь в смысле звучания.
    Вопросы еще есть, надо живьем бра.., т.е. послушать демонов. ))