«Мутнаевока» прэзентуе сінгл «Апантаны» і анансуе новы альбом

Гурт «Мутнаевока» прэзентуе на Ultra-Music сінгл «Апантаны», які, па словах музыкаў, адлюстроўвае свежае гучанне гурта. Рэліз змяшчае два трэкі: аднайменны «Апантаны», а таксама песню «Восьмая восень».

— Песня «Апантаны» — гэта шчырая споведзь пра любоў без лішніх словаў і прэлюдый, — кажа лідар гурта Яўген Змушка. — Паўтарэнне слоў «я плыву» ахарактэрызоўвае ўтапічны кругаварот пошукаў адказаў на спрадвечныя пытанні, пастаўленныя чалавекам самому сабе. Што ёсць свабода? Што ёсць любоў? У ва што я веру? Наколькі я здольны да канца праплыць па вытоках сваёй крыніцы?

Запіс будучага альбому гурта ладзіўся ўласнымі сіламі. У якасці саўндпрадусараў выступалі самі музыкі, а таксама гукарэжысёр Анатоль Шманай.

— Кампазіцыя «Апантаны» у якасці прэм’еры была адабрана невыпадкова: па-першае, яна адлюстроўвае свежае гучанне ансамбля, тым самым крыху зазіраючы у будучы кірунак гурта, а па-другое, гэта ёсць канстатацыя формы сацыяльнай нязгоды як адно з выяўленняў панк-року, — кажа Яўген.

Прэзентацыя новага альбома гурта адбудзецца на наступным тыдні на Ultra-Music. Канцэртная прэзентацыя другога альбома адбудзецца ў мінскім клубе Re:Public 22 траўня. Таксама музыкі плануюць зняць кліп на адну з кампазіцый.

Гурт «Мутнаевока» актыўна дзейнічае з 2009 года. Дэбютны паўнафарматнік гурта «Пошлы гламур» выйшаў у 2010 годзе. Музыкі прымалі ўдзел у буйных фестывалях «Рок за бобров», «Соседний мир», «Рок-млын».

Автор: / Ultra-Music

Фото: Вячеслав Радионов

Группы:

Комментарии: 8
  • VM:

    Хацеў кавалак слухануць, а зацягнула да канца абодва трэкі. Малайцы! Энэрґетыка аж падкідае, нібы ў выбух polish wave 80-х вярнуўся. Чакаем альбому.

  • тёплый дом:

    «восьмая восень» на живых выступлениях совсем другую энергетику несёт. глубокая, а в записи как-то больше пафоса слышится.

    в целом, приятно всё и долгожданно

  • Mikita:

    Праўда што! Крутая праца!

  • При всём уважении к сей группе, эта запись мне не понравилась своей химичностью.

  • justcrazy:

    А у меня наоборот вот, не очень люблю эту группу но хочется респектануть за то что экспериментируют. А не думают «все, ляха, мы мутнаевока надо фигачить в одну точку, фанатики схавают»
    Эксперименты, к слову, понравились не в полной мере, но главное, что движение есть.

  • justcrazy:

    А, ну еще, нужно добавить, я послушал обе песни до конца и у меня возникло желание послушать альбом, а такое сейчас, к сожалению, происходит редко, так что все таки да, зачет

  • Eum:

    тексты у них полный абсурд, набор слов.

  • VM:

    Вось каб толькі набор літар — было б строма!