Хэдлайнерамі «Купальскага кола» стануць «Тінь сонця», Litvintroll і Znich

Шосты міжнародны фолк-метал фестываль «Купальскае кола» пройдзе ў Мінску. Імпрэза адбудзецца 27 чэрвеня ў клубе Re:Public, а яе хэдлайнерамі стануць гурты «Тінь сонця», Litvintroll і Znich.

Фестываль «Купальскае кола» прысвечаны старажытнаму народнаму святу Купаллю. Пад рознымі назвамі гэтае свята вядома ўсім індаеўрапейскім народам. У старажытнасці яно лічылася святам сонца і было прымеркавана да дня летняга сонцастаяння, калі найбольшага росквіту дасягалі жыватворныя сілы прыроды, у першую чаргу расліннасці, збажыны.

Упершыю фестываль «Купальскае кола» прайшоў ў 2007 годзе. Тады яго ўдзельнікамі сталі расійскі гурт Alkonost, украінцы «Тiнь сонця» і беларускія гурты Znich, Litvintroll, «Лютоверье» і «Пярэварацень». У мінулым годзе «Купальскае кола» адбылося пасля двухгадовага перапынку.

У гэтым годзе на фестывалі, як і ў мінулы раз, выступяць «Тінь сонця», Litvintroll, Znich і Omut. Сярод удзельнікаў таксама ўжо названы беларускі гурт Pawa, а поўны склад арганізатары плануюць абвесціць пазней.

Автор: / Ultra-Music

Группы: , ,

Темы:

Комментарии: 4
  • VM:

    Магутняк!!!

  • Пилот:

    Как то совсем не оригинально, практически все один и тот же состав.

    • VM:

      Затое які! У «Тінь Сонця» толькі што выйшаў новы альбом «Грім в ковальні Бога» (2014), дзе яго потым купіш у ўсялякіх «Піццэрыях грука»? Бамжы хоць спампуюць у інтэрнэце, а мэляманы? Толькі на гэтым фэсьце.

      • Пилот:

        Ага, утешайте себя этим дальше, утешайте:)