Гурт BosaeSonca запісаў песню пра развітанне

Уладальнікі тытулу «Лепшы беларускамоўны альбом 2013» на ўзнагародах Experty.by гурт BosaeSonca прэзентаваў новы сінгл «Бывай». Жывая прэм’ера адбудзецца 27 красавіка падчас вялікага сольнага канцэрта ў клубе Tarantino.

Пачатак песні быў напісаны лідарам калектыву Алесем Кот-Зайцавым пад уражаннем ад таго, як шэраг яго сяброў, у тым ліку калега па BosaeSonca баяніст Алесь Ясінскі, з’ехалі за мяжу — вучыцца, працаваць ці ў пошуках лепшага жыцця. Кавалачак песні нават прагучаў пры канцы дэбютнага альбома «Залаты».

— На той момант я думаў, што у такім выглядзе гэты трэк і застанецца. Але жыццё неяк расставіла ўсё на свае месцы і я пабачыў, што ёсць свае пазітыўныя моманты нават у такой сітуацыі, калі блізкія табе людзі аказваюцца нейдзе далёка. Пабачыў, што нічога тут няма страшнага і такога кшталту перамены — гэта рух, без якога жыццё было б тупой стабільнасцю, — распавядае Алесь Кот-Зайцаў.

У выніку песня атрымала «нясумны» працяг, а Алесь Ясінскі напісаў для яе прыгожыя партытуры для струнных. Гурт зрабіў відэа на гэтую песню, якое было знятае аператарам Сяргеем Дрэвалем у кнігарні «ЛогвінаЎ».

27 красавіка BosaeSonca на сольным канцэрце ў клубе Tarantino пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» прэзентуе вялікую акустычную праграму са струнным трыа. На выступ з Прагі адмыслова прыедзе баяніст гурта Алесь Ясінскі.

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 1