Менскія ўлады забаранілі канцэрт гурту Amaroka

Чыноўнікі адмовіліся даваць гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт гурту Amaroka, паведамляе Tuzin.fm. Музыкам патлумачылі, што іх творчасьць можа падпадаць пад прапаганду вайны ці экстрымізму ды ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы.

Канцэрт-прэзэнтацыя новага альбому гурту Amaroka плянаваўся на 5 чэрвеня. Адпаведна з правіламі, заява на яго правядзеньне была пададзена ў галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры і па справа моладзі Менгарвыканкаму. Але ў правядзеньні мерапрыемства было адмоўлена. Адзін з арганізатараў выступу Павал Белавус намагаўся высьветліць прычыну адмовы ў размове з намесьнікам начальніка ўпраўленьня Сяргеем Мядзьведзевым. «Чыноўнік у нашай размове спаслаўся на пункт 5 указа № 257 і сказаў, што з гэтае прычыны нам ня могуць даць дазвол», — кажа Павал. У дадзеным дакумэнце пазначана, што «забараняецца правядзеньне мерапрыемстваў, якія маюць на мэце ажыццяўленьне прапаганды вайны ці экстрымісцкай дзейнасьці, уяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку, маральнасьці, здароўю насельніцтва, правам і свабодам градзян, а таксама парушаюць іншыя акты заканадаўства, у тым ліку ў сфэры аўтарскага права і сумежных правоў».

Павал Белавус кажа, што гурт Amaroka будзе дамагацца больш канкрэтных тлумачэньняў з гэтай нагоды, бо анічога з таго, што пазначана ў дакумэнце, у творчасьці музыкаў няма і блізка.

Прыблізна з гэтых жа прычынаў практычна адначасова быў забаронены канцэрт гурту Pet Nihil у Гародні.

Источник: Tuzin.fm

Группы:

Комментарии: 8
  • Ананім Ананьераў:

    Беларускамоўным у акупаванай такімі чыноўнікамі Беларусі заўжды шанцуе: то нефармат, то чорныя сьпісы, то пункт 5 указа № 257. Акупацыйная ўлада ведае каго баяцца: эці сьвядомыя, каторыя маюць нагласць любіць сваю радзіму і ня здраджваць базісным каштоўнасьцям здаровага грамадзтва вельмі небясьпечныя тутэйшым паразітам. Але Біблія сьведчыць: што ні робіцца — усё да лепшага. Наўрад ці фаны «Амарока» кінуцца дзяржпопс слухаць. Мо на параду прэзідэнта купяць адзін папулярны кактэйль?

  • Кто-то удивлен? Может не стоило так афишировать свое выступление у соседей?

    • Ананім Ананьераў:

      Мо ўвогуле лепш схавацца ў бульбу і перачакаць разам з вамі да сьмерці? І плюсік сабе не забудзьце паставіць, ён жа найважнейшы крытэр якасьці для памяркоўна сьмелых фанаў каларадастужак.

      • Жорик:

        И мочи попейте с 9 по 25 мая,другого ничего в цетущей биларуссе не будет! Голодранцы ,все на какей !

      • Хм) Я просто не могу понять, что Вы хотите доказать? Что Вы невероятный борочун Ананьев, который может всех научить жить? Нет, спасибо)) Вы меня не знаете, как я живу не знаете. Почему Вы ведете себя так, как будто я Вам на написял в норку? В чем обида? В том, что песни вроде как бы ниочем — а запрещают? Почему в этом виноваты другие, а не группа?

        • Ананім Ананьераў:

          Менавіта: у чым крыўда, што аж пра свае пісюны загаварылі, учоный вы наш? Вы хацелі аднаасобна прачытаць лекцыю музыкам аб стылі паводзінаў, прызначыўшы іх вінаватымі? Ну ўжо прабачце, і я думку выказаў. А аднаасобна выкажыце ўсё ў канцэптуальным артыкуле (цяпер такіх друкуюць), каб не ператвараць абмен думкамі ў срач. І нафіг мне вас ведаць, каб кінуць банальную рэпліку на тэму? Вунь жа Жорык, падтрымаўшы ваш вэрбальны мачагон, не патрабуе, каб нехта яго ведаў. Відаць, ён больш сумленны.

  • пилот:

    да уж………….

    • Ананім Ананьераў:

      Затое расейскім гуртам тут заўсёды шара: 9 травеня, на дзень перамогі, у клюбе «Піраты» спакойна выступае панк-гурт «Пурген» з альбомам «Все государства концлагеря» — тут чынавенства ніякай пагрозы дзяржаве ня бачыць, бо маскалям можна ўсё. І ніякі Мухасранскі не напіша «Может не стоило так афишировать свое отношение к государству?»