Гурт Avias выпусціў дэбютны альбом

Гурт Avias выпусціў дэбютны паўнафарматны альбом «Колеры». У рэліз увайшлі адзінаццаць разнапланавых песень, якія адлюстроўваюць трохгадовую гісторыю гурта.

— Назвай «Колеры» мы хацелі пазначыць сутнасць разнастайнасці, — кажа лідар гурта Раман Сухоцкі. — Прыйшлі мы да яго, грунтуючыся на тым, што ўсё, асабліва ў рок-музыцы, павінна быць простым, зразумелым і даступным. Само разуменне таго, што розныя колеры робяць наша жыццё цікавей, не пакінула сумненняў у тым, што дэбютны альбом, які складаецца з песен з рознымі гісторыямі, павінен называцца менавіта «Колеры».

Па словах музыкаў, лірыка альбому — гэта трансляцыя розных эмоцый, уласцівых усім людзям на планеце: ад засмучэння і дэпрэсіі да надзей і светлых фантазій, жыццясцвярждальных і любоўных перажыванняў.

— З музычнага пункту гледжання, хоць стылістычна ўсё вытрымана ў адным духу, мы стараліся ўвабраць у сябе лепшыя і розныя ўплывы з заходняга року дзевяностых і пачатку двухтысячных, але і не хацелі б вешаць на сябе цэтлікаў пэўнага жанру, — дадае Раман Сухоцкі.


Спампаваць Avias «Колеры»

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 5