Арганізатары шостага міжнароднага фолк-метал фестывалю «Купальскае кола» абвесцілі канчатковы лайн-ап канцэрту, які адбудзецца 27 чэрвеня ў клубе Re:Public.
Да названых раней хэдлайнераў «Тінь сонця», Litvintroll і Znich далучыліся палякі Percival Schuttenbach і ўкраінскі гурт Natural Spirit.
Гурт Percival Schuttenbach быў створаны ў 1999 годзе ў Любліне. З моманту заснавання музыкі граюць паганскі фолк-метал з уплывам фолк-року і прог-року. Гурт выдаў каля дзясятку дэма-альбомаў і ўдзельнічаў у шматлікіх супольных праектах. Свой першы студыйны дыск «Reakcja Pogańska» музыкі запісалі ў 2009 годзе. За ім паследвалі альбомы «Jomsvikinga Saga» (2010), «Slava! Pieśni Słowian Południowych» (2012) і «Svantevit» (2013).
Гурт Natural Spirit, як і калега з Польшчы, быў створаны ў 1999 годзе і спачатку называўся Son Of Earth. Упершыню музыкі выступілі ўжо праз месяц на адной сэцне з Gods Tower і Nocturnal Dominium. Праз год выходзіць дэбютны альбом «Star Thron», які выдаецца ў тым ліку на беларускім лэйбле The Flaming Arts. У 2005 годзе выходзіць наступны дыск «Русколунь». Апошні рэліз гурта быў выдадзены ў 2011 годзе — альбом «Ціна свободи». Гурт актыўна канцэртуе ва Ўкраіне, Славакіі, Чэхіі, Беларусі.
Усяго на фестывалі «Купальскае кола» выступяць 15 гуртоў. Сярод іх Pawa, Omut, Wartha, «Веремій», «Тринадцатый бубен» і іншыя.
состав почти как прошлогодний, печаль