Музыкі электроннага праекту Iver і гурта Martin S. у красавіку выдалі сумесную кампазіцыю «Пампея». Праз месяц песня атрымала відэаўвасабленне.
— Нам вельмі хацелася даць волю сваёй фантазіі і цалкам аддацца пачуццям і адчуванням, не зважаючы на сюжэт, — распавядае клавішнік гурта Martin S. Ілля Басько, ён жа вядомы як электроншчык Iver. — Жаданне зрабіць відэашэраг на песню з’явілася спантанна. Калі мы пачалі абмяркоўваць, як гэтае відэаўвасабленне мусіць выглядаць, усе як адзін пачалі ўзгадаваць класіку касмічнага кінематографа.
Па словах музыкаў, відэа атрымалася ў лепшых традыцыях «Касмічнай адыссеі 2001 года» Стэнлі Кубрыка і «Салярыса» Андрэя Таркоўскага. Здымкі праходзілі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы на працягу некалькіх дзён.
— Нам хацелася стварыць нешта подобнае па атмасферы і вымусіць гледача акунуцца ў глыбіню і тужлівасць космасу, бо сама песня ладзіць на гэта. Мы наўмысна не называем нашу працу кліпам, бо, нам падаецца, што вынік — гэта вольныя варыяцыі на тэму песні, чым кліп.
Всё очень круто. Доставило.