Эксперыментальны праект «.К» выдаў шаманскі альбом

Праект «.К» беларускага музыкі Яўгена Кучмейна з вёскі Суботнікі выдаў на мультылэйбле «Першак» свой другі альбом, які атрымаў назву «УніСон».

— Праект «.К» — моцны струмень сапраўднага натхнення для закатаванай бардамі роднай зямліцы. У гэтым радыкальным рашэнні праблемы калектыўнай творчасці ўсё зроблена сумленна: музыка, тэксты, настрой і пасыл ірвуцца на волю вельмі неардынарнымі асабістымі порцыямі. Кроў выплёўваецца ў мікрафон шматкамі, а мудрагелісты ўзор аўтарскіх галюцынацый прадзірае да костак, як радыяцыя. У Яўгена лоўка атрымалася збудаваць свой андэграўндны рытуальны закуток, дзе губляюцца межы рэальнасці, а гіпнатычны хрыплы голас вядзе шаманскую экскурсію па ўласным лабірынце Мінатаўра, — гаворыцца ў апісанні да альбому.

Новы альбом пісаўся шэсць месяцаў у вёсцы Суботнікі, што знаходзіцца амаль на мяжы з Літвой.

— Канцэпцыя альбома выцякае з яго назвы. Цэнтральная тэматыка — сон і вобразы, якія ў ім ўзнікаюць, — распавядае музыка. — Умоўна запіс можна падзяліць на тры фазы: першая частка сімвалізуе дзень. Падобна таму, як чалавек паводзіць сябе днём, яе характарызуюць хуткія, дынамічныя кампазіцыі. Другая фаза прыходзіць разам з кампазіцыяй «Уначы спявай» — павольным варыянтам загалоўнай песні. Гэтая фаза ключавая: тут сабраны цягучы, змрочны, часцяком дэпрэсіўны матэрыял. Усё гэта сімвал вечара: чалавек яшчэ не спіць, але ён пагружаны ў свае думкі, задумваецца пра тое, на што днём не хапае часу і духу. І, нарэшце, сон. Адкінуўшы дзённыя клопаты, чалавек засынае. Спачатку гэта ірваны, неспакойны сон, але паступова дыханне выраўноўваецца і адбываецца пагружэнне. Два вобразы паказваюць сваё бачанне гэтага працэсу, але хто ж з іх мае рацыю?


Спампаваць .К «УніСон»

Источник: пресс-релиз

Группы:

Комментарии: 6
  • Довольно неплохо, есть потенциал. Только что тут экспериментального?.. Слышится влияние Л. Федорова, но да мозгоразрываемости последнего далековато.

  • Проект с потенциалом.

  • fryd:

    хаха. а што эксперыментальнага? Спосаб запісу?
    «Сплін» нейкі. Незалік.

  • уважение и благодарность человекам проекта К.. чего не скажешь про комментарии слушателей.. поверхносно и формально тогда, когда нужна всепроникающая глубина.. глупо искать аналоги исполнения в прошлом когда можно воспринять содержание от первоисточника и пережить что то свое _уникальное..

  • Чудесный альбом. Последний трек не к месту. Не люблю такие вещи. Немного испортил впечатление от общей картины. Остальные песни я закинул в плеер. Нет ничего зазорного в том, что исполнение похоже на подачу Федорова. Материал качественный и интересный. Важно лишь будут это слушать или нет. А Федорова я, увы, слушать не могу.