На папулярным еўрапейскім лэйблы DustedWax Kingdom, які вядомы трып-хопам і даунтэмпа-музыкай, 18 чэрвеня выходзіць дэбютны альбом «Smooth Season» мінскага трып-хоп гурта B_SIDE.
Гурт B_SIDE вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Такую папулярнасць мінскія музыкі атрымалі дзякуючы арыгінальнаму падыходу да творчасці і гучання. Некалькі гадоў творчых пошукаў і ўпартай працы прынеслі свой плён — музыкі выдаюць свой першы альбом, у які ўвайшло 11 трэкаў.
Музыкі гурта B_SIDE прызнаюць, што альбом атрымаўся менавіта такім, якім ён і быў задуманы, гэта не набор выпадковых трэкаў, а канцэпцыя, па сваёй ідэі параўнальная з сусветнымі грандамі. Усё тут накіравана на стварэнне суцэльнай карціны, і нават вокладка для дыска, выкананая талінскім фатографам Ija Papstel, з’яўляецца часткай агульнай канцэпцыі і падкрэслівае непаўторную атмасферу музыкі альбома.
«„Smooth Season“ — гэта лёгкая прахалода адхіленасці, якая салодкай стомай расцякаецца і ахінае мозг, паглынаючы у трывожныя і хвалюючыя мары, — распавядаюць пра альбом музыкі гурта B_SIDE. — „Smooth Season“ — гэта канцэптуальны альбом, у якім кожны трэк грае сваю ролю і з’яўляецца часткай агульнага кампазіцыйнага сусвета. Калі выключыць з альбома хаця б адзін трэк, то будзе разбурана арыгінальная атмасфера».
У дэбютным альбоме гурта B_SIDE цесна перапляліся гучанні класічнага trip-hop і меладычнага ambient, у якія ўрываюцца ірваныя рытмы jungle. Пры дапамозе празрыстага гучання і меладычнай беларускай мовы B_SIDE стварылі арыгінальную з’яву на ўсходнеэўрапейскай прасторы. Нават на амерыканскім лэйблы Bartleby Records, які супрацоўнічае з Dirty Elegance і іншымі мэтрамі сучаснай каляэлектроннай музыкі, па вартасці ацанілі стыльнае гучанне твораў B_SIDE.
18 чэрвеня альбом «Smooth Season» выходзіць на лэйбле DustedWax Kingdom, а таксама дасяжны для праслухоўвання на спецыяльнай прома-старонцы. Восенню музыкі плануюць зрабіць шэраг «жывых» прэзентацый.
очень ждал этого релиза. счас заслушаю)
что с качеством главного фото? оно изначально такое было?
Да, изначально.
модняво же
атличны музык! маладцыы!