Імправізаваны «Дуплет» ад гурта «Фантастычныя плыўцы»

Ансамбль спантаннай імправізацыі «Фантастычныя плыўцы» прэзэнтуе свой новы запіс «Дуплет».

«Фантастычныя плыўцы» пэрманэнтна існуюць з моманту першага выступу ў Менску ў 2005 годзе на фэстывалі «Паходны шаўкапрад». У склад гурта ўвайшлі: Віктар Сямашка (сэмплернае фартэпіяна, клярнэт, труба, вакал), Алесь Сямашка (сэмплерныя барабаны, гітара), Вольга Кастрамінава (вакал), Раман Яраш (вуснавы гармонік). У пачатковым складзе бэнду таксама прымаў удзел Леанід Паўлёнак з гурта «НагУаль», які граў на барабанах.

Усе запісы на працягу існаваньня гурта рабіліся ў залежнасьці ад таго, ці магчыма было адшукаць памяшканьне з «жывым» фартэпіяна, пажадана раялем. Адна з гукасэсіяў гурта, напрыклад, неафіцыйна ладзілася ў Акадэміі музыкі разам зь Віталем Эпавым з «Рацыянальнае дыеты». У сваім новым рэлізе «Фантастычныя плыўцы» ўпершыню скарысталіся midi-клявіятурай — канцэпцыя твору тое дазваляла

«Дуплет» — гэта міньён зь дзьвюх кампазыцыяў, прадстаўленых адным трэкам. Кожная інструмэнтальная партыя запісвалася асобна, што дало магчымасьць болей папрацаваць над структурай. Хаця ў аснове «Дуплету», як і ў папярэдніх творах ФП, — спантанная імправізацыя.


Спампаваць «Фантастычныя плыўцы» «Дуплет»

Іншыя запісы ФП і ня толькі

Автор: Ultra-Music

Группы:

Фантастычныя плыўцы «Дуплет»

Фантастычныя плыўцы «Дуплет»

Скачать альбом

Комментарии: 1