Гурт «Сімор» прэзентуе на Ultra-Music песню «Яна ўсміхаецца вельмі незаўважна»

Гурт «Сімор» прэзентуе песню «Яна ўсміхаецца вельмі незаўважна», якая возьме ўдзел у верасеньскім туры хіт-параду Ultra-Music.

«Сімор» грае музыку, кірунак якой найпрасцей акрэсліць як пост-панк. «Маецца на ўвазе не кананічнае гучанне, але музыка, якая была і ёсць „пасля панку“, — распавядаюць музыкі. — То бок музыка, якая адштурхнулася ад жорсткага, напорыстага гучання і пайшла ў нейкім цьмяным, інтуітыўным напрамку».

Песня «Яна ўсміхаецца вельмі незаўважна» запісана у хатне-студыйных умовах, і рэпетыцыйнага запісу на дыктафон песні «Дванаццаць нажніцаў».

«„Яна ўсміхаецца вельмі незаўважна“ — песня не пра дзяўчыну, як можа падацца з назвы, — тлумачаць музыкі. — Ці ва ўсялякім разе не толькі пра дзяўчыну. Хутчэй гэта выражэнне інтуітыўнай насцярожанасці перад звычайнымі, заўсёднымі, бяскрыўднымі на першы погляд рэчамі. Калі казаць прасцей, гэта нешта накшталт выявы дрэва, гледзячы на якое, можаш толькі здагадвацца, стаіць за ім хто-небудзь ці не».

У бліжэйшы час гурт плануе выпусціць больш аб’ёмную працу. Будзе гэта міні-альбом ці паўнавартасны альбом, музыкі пакуль што не тлумачаць.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 1