Менчукі Monkey Bite дадуць першы вялікі сольны канцэрт

8 верасьня менскі панк-рок-гурт Monkey Bite дасі свой першы вялікі сольны канцэрт.

Гурт Monkey Bite сабраўся наноў увосень 2010 году пасьля шматгадовага перапынку. З часу свайго заснаваньня гурт зьмяніў шэраг назваў («Лакаліці», «Блазны», Zloma) і некалькі музыкаў. За гэты год гурт адзначыўся шэрагам выступаў, быў запрошаны на 7-годзьдзе парталу «Тузін Гітоў», дзе выступіў разам з гуртамі «Жнюв», «Палац», Re1ikt, а таксама на U&Me Party, адыграўшы разам з гуртамі «Калачиком рядом» і Green Fence Band. У чэрвені Monkey Bite прэзэнтавалі першую ластаўку з будучага EP — песьню «Nikoli», а цяпер запрашаюць на першы вялікі канцэрт.

«Блэк-джэк, хор Турэцкага на падпеўках і спецыяльна запрошаны госьць Кабзоныч! Усяго гэтага ня будзе! — жартуе гітарыст гурта і аўтар большасьці песьняў Сяржук (Цукер) Лапуць. — Але мы падрыхтавалі шмат новых песень, абнавілі гучаньне гурта і рыхтуем розныя сюрпрызы. Будзе сапраўдная адтапырка!»

8 верасьня, паб-клюб «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак у 19:00. Квіткі: 25 000. Замова і даведкі: +375 29 6384444, +375 33 6384444, +375 25 6384444; ICQ: 531-07-353; Skype: diskoteq / Google Talk: diskoteq.

Автор: / Ultra-Music

Фото: Вячеслав Радионов

Группы:

Комментарии: 2