Новыя песні Pete-Paff і тур па Беларусі

Гурт Pete-Paff аднавіў сваю дзейнасць, прэзентуе «Незвычайную энцыклапедыю народных інструментаў» і едзе з міні-турам па мястэчках Беларусі.

Апошні выступ Pete-Paff адбыўся амаль год таму ў Польшы, але за гэты час склад гурта застаўся нязменным: гітарыст і вакаліст Піт Паўлаў, бубнач Алезіс Дземідовіч і мультыінструменталіст і кампазытар Яраш Малішэўскі. На канцэртах да музыкаў верагодна далучыцца яшчэ цымбалістка і тубіст.

Музыкі Pete-Paff актыўна рэпетавалі ўсё лета, пры чым рабілі гэта ў адным з мінскіх паркаў, ля невялікага вадаспаду. Зараз Pete-Paff дапамагае саўнд-прадусар Андрэй Жукаў, вядомы па працы з гуртамі «Троіца», «Ляпис Трубецкой» і іншымі. Андрэй працуе над пастаноўкай вакалу ў новых песнях і агучваньнем канцэртаў гурта.

Адным з галоўных твораў новай праграмы стане песня «Кузнічка». «Яна войдзе як галоўная народная песня ў новы альбом N.R.M., — распавядае Піт Паўлаў. — Але будзе прадстаўленая адразу ў некалькіх варыянтах: як фальклорная ў Pete-Paff, электрычная НРМаўская. Хутчэй за ўсё, атрымаецца зрабіць і dj-скую версію».

Пачуць адрывак новай песні «Кузнічка» можна на відэа, запісаным музыкамі спэцыяльна для Ultra-Music.

Міні-тур Pete-Paff пачаўся ў Іўі і Крупках. Наперадзе канцэрт у Наваградку 18 верасня. Прычым ён адбудзецца ў адной з святыняў гораду — у Фарным касцёле, у якім у свой час бралі шлюб кароль польскі Ягайла з Соф’яй Гальшанскай, быў ахрышчоны Адам Міцкевіч. А скончыцца восеньскі тур вялікім канцэртам у Мінску 24 верасня ў Тэатры беларускай драматургіі.

Нагода канцэртаў — выхад кнігі Яраша Малішэўскіага «Незвычайная энцыклапедыя народных інструментаў», напісаная ў суаўтарстве з вядомай пісьменніцай Аксанай Спрынчан. «Кніга ў асноўным для дзетак, але я мяркую, што яна будзе цікавая і дарослым, — распавядае Яраш Малішэўскі. — У ёй аповяды пра тыя самыя інструмэнты, якія гучаць на нашых канцэртах — дуда, лера, жалейкі, акарыны».

Автор: / Ultra-Music

Фото: Вячеслав Радионов

Группы: ,

Комментарии: 1
  • Set:

    «Кузнічка» вроде весёлая будет. У НРМ будет, наверное, как раньше «Мела мамка тры сыночки».