Мінскі панк-рок гурт Monkey Bite запісаў свой дэбютны аднайменны EP і прэзентуе яго на сайце Ultra-Music.
Гурт Monkey Bite сабраўся ўвосень 2010 году і ўжо паспеў адзначыцца шэрагам канцэртаў: быў запрошаны на 7-годдзе парталу «Тузін Гітоў», дзе выступіў разам з гуртамі «Жнюв», «Палац», Re1ikt, а таксама на U&Me Party, адыграўшы разам з гуртамі «Калачиком рядом» і Green Fence Band. У чэрвені Monkey Bite запісалі першы сінгл «Ніколі», а цяпер прэзентуюць і дэбютны EP.
«Як і мае быць для ЕPшніка, гучанне атрымалася EPічнае, — жартуе гітарыст і аўтар песен Сяржук (Zuker) Лапуць. — Нейкай агульнай канцэпцыі няма, бо ў альбом увайшлі абсалютна розныя песні: і па драйву, і па атмасферы. Але гэта ўсё тое, што не дае нам спакою, тое, што жыве ў нашых галовах і сэрцах».
Для свайго першага EP Monkey Bite адабралі 5 песен: лірычна-фантастычную «Ніколі», умоўна-моўную «Гарбаты!», пралетарска-інтарнацыянальную «Вася», гераічна-бястрашную «Камяні» і эпічна-развітальную «Бывай». «У нас даволі разнапланавыя песні, таму ў EP мы вырашылі ўключыць усяго патроху, — кажа вакаліст гурта Яўген Доўнар. — Гэты EP — наша заява сцэне і публіцы: мы розныя, але каўбасныя».
Запісваліся Monkey Bite на студыі «ОСМОС». «Нам хацелася захаваць канцэртную энэргетыку, таму запісвалася ўсё на тры-чатыры разам у лінію, а потым тое-сёе дараблялася, — кажа Сяржук Лапуць. — Хочацца падзякаваць выдатнаму гукачу і проста добраму чалавеку Гарыку Плевіну за працу над песнямі». «Нам хацелася б яшчэ пару-тройку дзянькоў правесці ў студыі, але ў цэлым мы задаволеныя вынікам», — дадае Яўген Доўнар.
Зараз Monkey Bite актыўна рыхтуюцца да канцэртнай прэзэнтацыі EP, якая адбудзецца 16 сьнежня ў клубе «Графці». На канцэрце можна будзе ня толькі паслухаць ужо знаёмыя песьні, але і набыць дыск з абмежаванага накладу.
Добра запісаліся
і pdf-ка аформлена проста агонь! :)
Жыве беларускі панк-рок! Менш за год пасьля рэюньону — і вось вам EP. Лайк іт!
заEPішчэ!
Жыве!!!!
Ещё и Грига в Васю вставили! Что-то раньше я у панков таких заимствований не встречал.
а то))))
Мы ж інчелегентныя панкі) і нішто нам не чужда)))
Это, вообще-то, окЧюморон)))))))
Шутка, не бейте.
файны буклет! Спадабалася «Гарбаты!». Віншую!)
Дзякуй, камрадэ!
Хацелася б гук больш цяжкі і выразны. На альбоме каб было менавіта так!)
У астатнім крута.
мне б таксама :)
дзякуй