Напярэдадні выхаду дэбютнага альбома гурт BosaeSonca прэзентуе сінгл «Zima». У дадзены момант музыкамі вядзецца студыйны запіс адразу двух альбомаў. Першы з якіх будзе адлюстраваннем працы, што ішла цягам некалькіх мінулых год, другі — прэзентацыяй новага матэрыялу і новага гучання калектыву.
BosaeSonca існуе з 2006-га года. Пэўны час гурт з’яўляўся пляцоўкай для развіцця і музычных пошукаў яго ўдзельнікаў. За гады існавання гурт вырас да новага якаснага ўзроўню і цяпер гатовы прэзентаваць вынікі сваёй працы.
«На дадзены момант у нас узнікла яскравая ўнутраная патрэба выходзіць на рэзультат, — кажа лідар калектыву Алесь Кот-Зайцаў, — мы набраліся пэўнага досведу, прафесіяналізму і цяпер упэўненыя ў сваіх сілах. Найперш прэзентуем тое, над чым працавалі апошнія год-два, а пасля пакажам „новых сябе“. Я нават не ўпэўнены, ці будзе гэта тое ж BosaeSonca. Але важна не гэта. Важна, што нам па кайфу тое, што мы робім зараз і мы гатовыя дзяліцца гэтым з публікай».
Сінгл «Zima» можна спампаваць на афіцыйным сайце гурта. Канцэртная прэзентацыя сінгла адбудзецца 6-га снежня ў Loft-cafe ў рамках «Твайго фэсту».
Ребята из группы, могу подсказать, где можно язык в винде переключать, чтобы по-человечески на белорусском писать названия песен и группы. Да, в названии пробел тоже можно поставить. Не настаиваю, конечно.