Вілейскі хіп-хоп-гурт PANaNieba запісаў новы альбом «71». Дыск выходзіць 30 снежня, і такім чынам будзе апошнім рэлізам гэтага году ў беларускай музыцы.
Праект PANaNieba пачаў свой шлях у 2006 годзе. Усур’ёз пра сябе рэперы заявілі, калі выдалі першы студыйны альбом «На балоце», які атрымаў перамогу ў намінацыі «Лепшы дэбютны альбом» на узнагародах Experty.by. А песня з гэтага дыску «Усё будзе добра» увайшла ў лік галоўных гітоў сэзону 2010–2011 на інтэрнэт-партале Tuzin.FM.
Cвой другі альбом «71» рэперы S’viedak і SP Kava лічаць пераходным. «Першапачаткова мы думалі зрабіць максі-сінгл, але песень у выніку назбіралася на цэлы дыск. З таго моманту, як мы запісалі „На балоце“, мы шмат у чым змяніліся, шмат чаго змянілася наўкол нас. Таму тое, што мы збіраемся рабіць далей, будзе адрознівацца. І „71“ — гэта першы крок да таго, што чакае нас у будучыні», — кажа S’viedak.
Спачатку дыску хацелі даць назву «Ненумарны», але ў працэсе запісу апошніх трэкаў яго вырашылі «алічбаваць». Хлопцы назвалі яго «71», паводле двух апошніх лічбаў тэлефонага коду Вялейкі, і такім чынам звярнулі ўвагу на сваё паходжанне. «У Вілейцы я вырас, там зараз жывуць мае бацькі, да якіх я, на жаль, усё радзей прыязджаю, і гэта вельмі сумна. Тут у Мінску такая мітусня, часта прыходзіцца змяняць здымныя кватэры, я нават не памятаю адрэсу, дзе зараз жыву, а вось кватэру і нумар роднага дому ніколі не забуду, — кажа SP Kava. — Для нас 71 — гэта не проста лічбы з тэлефоннага коду, гэта сімвал. Калі мы працавалі над песнямі, я знаходзіўся ў Мінску, S’viedak у Маскве, а ў правінцыі ўсё па-іншаму. Мне здаецца, час там запавольваецца, і 7 доўгіх дзён падаюцца як 1 вялікі. Галоўная думка нашага альбому, што варта кожны з 7 дзён на тыдні пражываць, як 1 апошні».
Акрамя ўласна заснавальнікаў PANaNieba, удзел у запісе альбому ўзялі рэперы Zeman і Тарас з гурта «Планета всех», у трэку «Буйкі» ў якасці запрошанай вакалісткі выступіла маладая і таленавітая спявачка Natalika з Гародні. Адзін з трэкаў «Трываю» быў запісаны пры ўдзеле лідара гурта Neuro Dubel Аляксандра Куллінковіча. Альбомная версія гэтай песні гучыць крыху інакш, чым выкладзеная раней у сеціва.
Рэліз «71» выдае лэйбл БМА-груп сумесна з кампаніяй «Вігма». Жывую прэзентацыю свайго альбому PANaNieba збіраецца зладзіць у студзені 2012 году.
pananieba самые продуктивные в бел хип-хопе!!!!!!!
уважением парням!….ГДЕ КУПИТЬ?????????
Гурт PANaNieba сёння стаў бязспрэчным лідарам хіп-хапу на Беларусі. Ой Vinsent, Vinsenst глядзі, бо хутка карона з галавы сама зваліцца))
круто)…слышал ранее песни этой группы!. у соседа заценил)))…люди на болте и энергетика вообще разрывные темы!
где купить или скачать этот альбом?
ого, резвые ребята) только сегодня их вспоминал) может что-то и интересное будет)
а дзе набыць та можна?
дачакалiся)))
дзе набыць?????
тут павiнны прадаваць альбом!)))
http://www.vigma.by/pokupatelyam/gde-kupit-diski-vigma.html
Калі выдае «Вігма», дык трэба глядзець дзе ёсьць іхныя кропкі — http://www.vigma.by/pokupatelyam/gde-kupit-diski-vigma.html
тут таксама пра альбом людзi пiшуць)))))))
http://rap.by/news/2011/12/29/pananieba-vydali-albom-71/#comments
Сяджу гэтак я ў поўнач на вольным рэперскім сайце http://rap.by/ і гляджу, як юныя цэнзары камэнты выдаляюць. І якія — не мат-перамат ці нацыянальную рознь, а вось проста гэта:
Green: 5 января в 23:58 (6 секунд назад) # альбом “71” з’явіўcя вельмі хутка, ішчо ф том гаду, 30 сьнежня. А хлопцам з «PANaNieba» пажадаю прымусіць сваю сяброўку з Майамі (Сarolina Jimenez) болей разгарнуцца ў беларускім рэпе, а то ў альбоме «На балоце» ў гэтай Хіменэз толькі дзьве фразы з такім чароўным лятынаамэрыканскім акцэнтам: «Усё будзе добра, добра, і ніяк іначай/З кожнай нагодай новай гэта закаляе» (праўда, загартоўвае, а не закаляе, бо закалоць можна хіба сьвіньню), і другая «Не яна гэта была, не яна; зразумела альбо не сэрца гэтае цябе».
Як пагляджу, школа КДБ пайшла ім на карысць. Бо калі напісаў ім: «Жадаеце праславіцца ці вернеце камэнтар на месца?» атрымаў адказ «Вас забанілі».
А прычына простая: ім там дужа не падабалася, што актыўнасць вакол беларускамоўнага рэпу выразна большая за здрадніцкія падзелкі.
Як мяркуеце, сябры, раскідаць гэтае паведамленьне па ўсіх музычных сайтах? Ці вы салідарныя з РэйБай?
Ці раскідываць — вам вырашаць. Адзінае магу сказаць, што мы на Ultra-Music камэнты не выдаляем, калі яны не маюць абразьлівага ці зьневажальнага сэнсу.
Уважаемый Зеленый,
Вы можете тужиться и раскидывать комментарии на каких угодно сайтах, кроме нашего. Там вам не рады за флуд. Комментарии ваши удаляются по этой же причине.
Уважаемый Green, Вас как не послушаешь, так только все и занимаются тем, что притесняют ваши права змагарские. Бедный вы, несчастный. Да не потому бедный, что вас притесняют, а потому что, видимо, бог обделил вас умом да разумом. Это довольно таки печально.
Хлопчыкам не спадабалася? Я рад. А дыягназ «обделил вас умом да разумом» з свайго эпікрыза сьпісвалі? Дык растлумачце доктару, что «масло, да ещё маслянное» — гэта і ёсць «слоўны панос» (flood). Хутчэйшага вам выздараўленьня!
Можа хопіць усім дыягназы раздаваць? Дохтар хіба?
Калі будзеце працягваць хамства — і тут забаняць.
Ну раз баншчыкі, дык баньце. Толькі зьвярніце ўвагу, хто тут першы перайшоў на асобы.
«Кик Бутовски (6.01.2012 // 22:57): Бедный вы, несчастный… Бог обделил вас умом да разумом.
Заўважце, гэта піша настолькі разумны чалавек, што ў школе не засвоіў элемэнтарную граматыку: «Вас как не послушаешь…».
Так что вы как НИ баньте, а плакать никто НЕ будет ни по рэпбай, ни по другим баням.
Абодвух, не хвалюйцеся :)
А лепш пераходзьце на нармальныя размовы… абодва :)
З гадзіну таму прыехаў з фэста «Цуд на Каляды». Якое сьвята было! І найпрыемнейшае: дыскаў Вальжыны Цярэшчанкі ўсім жадаючым не хапіла, па 6-га Данчыка («Калядныя песьні») выдавец езьдзіў на склад двойчы, кружэлак «P.L.A.N.» таксама ня ўсім хапіла, Плясанаў падвозіў з дому. Бартосік, Акулін Галіч, Унукоўская, Беланогая — усе імпэтна прадаваліся. А вось па навінкі («Pomidor/off», «Partyzone», «IQ48», «Pananieba», «Znich») фанаты-ныцікі з музычных сайтаў нават не пад’ехалі, а вось «Rokash» пайшоў увесь. Шкада, у Галіча дыскаў не было, але «Легенды Вялікага Княства’1» ён штурхнуў у хатнія калекцыі. Імпэтна ішлі і Бартосік, Акулін, Унукоўская. А ў залі панавала неверагодная акустычная эўфарыя!!!
Крутой рэп у ребят! Pananieba — локомотив белорусского рэпа!
альбома не нашел в торговых точках(((
где скачать?
Слушаю рэп уже около 10 лет. Много чего слышал интерестного но рэпчик Pananieba на мове это нечто! Никто и рядом не стоял с парнями! НВ в свое время делали ничего но тут белорусский рэп на лицо! И за это лицо не стыдно. Недавно корешу в тачке альбом «На болоте поставил» тот офигел))) Тот сказал что это что-то среднее между NTM и сайпрасами но в белорусской манере! Не так часто гордость распирает за отечесвенную музыку.
п.с. альбома не нашел((( когда появится в продаже????????????
не нашел в магазах — скачал альбом)) — понравился! гулите товарищи — много сайтов где есть 71 уже! мужики сделали хорошую пластинку!!!!!!!!!!!!
пананеба номинированы на лучший рэп-альбом 2011 — поддержим мужиков:
http://streetawards.by/best_album
интерестное вью)
http://euroradio.fm/report/pananieba-71-92968
зы.в вилейке вас любят и ждут с концертом и в солигорске тоже ждут)
Хто хоча, той знаходзіць. Апошнім разам бачыў «71» на нядаўнім канцэрце піцерскага «Пикника». Дыск цудоўны, падрабязна аналіз вось тут
http://belmusic.org/reviews/pahljai-na-neba-i-zrazumeesz-sutnasc.html
Нарэшце ёсць і інфа аб прэзэнтацыі гэтага альбому, прышпільны ролік http://www.youtube.com/watch?v=lvg9wHdoKZQ