«МЯТNА» прэзентуе альбом «КветкаVata»

Музычны праект «МЯТNА» прэзентуе свой трэці альбом «КветкаVata». У альбом увайшло 11 трэкаў, сярод якіх ёсць і песні, і інструментальныя кампазіцыі. Пакуль «МЯТNА» не дае канцэртаў, таму ўсе гэтыя трэкі нідзе не выконваліся і дэманструюцца ўпершыню.

Праект «МЯТNА» складаецца з вакалісткі Волі Чайкоўскай і кампазітара Юрыя Круглікава, а функцыю музыкантаў выконвае камп’ютар.

«Даваць канцэрты ў такім „складзе“ асаблівага інтарэсу няма. Таму мы пакуль не праяўляем актыўнасці ў гэтым пытанні, — распавядаюць удзельнікі „МЯТNы“, — Рашэнне гэтага пытання патрабуе значных высілкаў — як арганізацыйных, так і часавых. Але спадзяемся, дойдзе справа і да гэтага».

Праект «МЯТNА» існуе з 2007 года. За гэты час музыкі зрабілі тры альбомы: «Спрэс гуло» (2008), «Мітрэнгі» (2010) і «КветкаVata» (2011).

Гучанне свайго новага альбома «КветкаVata» музыкі характарызуюць як электронна-акустычны сімфа-фольк-рок.

«Як і папярэднія нашы альбомы, гэты таксама цалкам напісаны на камп’ютары, — распавядае ўдзельнік праекту Юрый Круглікаў. — Але мы хацелі дабіцца адчування жывога, месцамі акустычнага гучання. Здаецца, гэта ў нас атрымалася. „КветкаVata“ адрозніваецца ад нашых папярэдніх альбомаў большай лірычнасцю і стройнасцю вобразнага раду».

«У агульным, у гучанні альбома нам удалося дабіцца патрэбных настрою і атмасферы — нейкай разняволенасці, самотнай свабоды і магічнай фальклорнасці», — кажа Воля Чайкоўская.

Цікава, што ўся праца над альбомам «КветкаVata» (ад напісання песен да звядзення) праходзіла ў хатніх умовах. А вось ці будзе альбом выдавацца, залежыць ад таго, ці ўзнікне да яго цікаўнасць з боку выдаўцоў, лічаць музыкі.

На пытанне, чаму ж «МЯТNА» не дае канцэртаў, музыкі адказалі так: «Канцэрты даюць музычныя гурты. А ў нас гурта ніякага няма. Ёсць музычны праект. Мы не граем музыку, а робім „праект“ музыкі, і спяваем вершы. Уся наша музыка — віртуальная».


Спампаваць «МЯТNА» «КветкаVata» (58 Mb)

Автор: / Ultra-Music

Группы:

МЯТNА «КветкаVata»

МЯТNА «КветкаVata»

Скачать альбом

Комментарии: 2