Беларускамоўны поп-панк гурт AMAROKA прэзэнтаваў у інтэрнэце свой першы афіцыйны кліп на песьню «Puls» з аднайменнага EP, які прэзентаваўся на Ultra-Music у 2011 годзе. Кліп зроблены ў клясычнай амэрыканскай панкаўскай стылістыцы.
Гурт AMAROKA грае з 2005 году, запісаў тры альбомы і некалькі сынглаў. «На жаль, за пяць гадоў нашага існаваньня не зьявілася ў Беларусі аніводнага поп-панк гурта, зь якім мы бы маглі ісьці адным фронтам. Мы не рабілі нейкі глямурны і выкшталцоны кліп, не заганяліся над звышідэйным сцэнаром і пастаноўкай, галоўнай мэтай было перадаць ўвесь драйв і сваю энэргетыку ды паказаць, што амэрыканскі поп-панк мае права быць і на беларускай мове», — кажа лідар гурта Зьміцер Афанасенка.
Кліп атрымаўся вясёлым і па-сапраўднаму летнім, хоць здымаўся напачатку сьнежня ў закінутым памяшканьні недабудаванага спартовага комплексу на ускраіне Менску. Аўтар кліпу — Аляксандар Крупіна, які да гэтага працаваў з рэпэрамі, для якіх зьняў больш за дзясятак відэа. Супраца з панк-гуртом стала абсалютна новым досведам для Аляксандра, але яе вынік мае патэнцыял, каб задаволіць як панкаў, так і рэпераў.
вот кому это нах надо в 2012 году — непонятно
немного как-то наиграно.. поУГэшному кароче.
Норм. Ничего особенного, но смотреть приятно.