Трэш-метал гурт Ivorygod выклаў у сеціва для вольнага спампоўвання альбом «Alienation». Плытка пабудаваная па простай формуле «Калі ў рыфе няма месца для груву, то адназначна знойдзецца месца для трэшу».
Больш за тое, альбом складзены па задыякальнаму прынцыпу: у яго ўвайшлі 12 кампазіцый. Першы лонгплэй гамельчукоў прыцягнуў да сябе ўсю лакальную багему: да яго прыклалі руку Павал С. Паўліхін (Rasta), Lesley Knife (Gods Tower) і Байсан, аўтар усіх тэкстаў альбому.
Створаны на рэштках Copyright ды Samadhi Boom калектыў Ivorygod працягвае лепшыя традыцыі бескампраміснага сожскага металу. Выхад альбому быў падтрыманы двума сінглами і кліпам «Looking Through», а сам альбом яўляе сабою агрэсіўную сумесь актуальнай цяжкай музыкі з глыбокай лірыкай. 2729 секунд чыстага металу — просто пачуйце свайго Бога!
«Альбом атрымаўся кананічным у кантэксце гомельскай Санта-Барбары, вы разумееце, пра што я, — каментуе свежы рэліз аўтар тэкстаў альбому Байсан. — Цытатамі і музыкай ён спасылаецца на галоўныя эгрэгары пост-эмакультуры, такія, як Mastodon і Рыгор Барадулін, Gods Tower і Януш Леон Вішнеўскі. Песня „Lulla.BY“ — фактычна пераклад „Восеньскай калыханкі“ „Новага Неба“ на словы Таццяны Снітко. Мая задача была простая — намуціць хлопцам добрай заваркі, каб атрымалася добрая чайная цырымонія. Частуйцеся!»
Н-да.Трэшэры!Через год станут хiпстерами.Ципа каг Тубасы толька потежелей.