10 сакавіка ў менскім клюбе «Арена» (Талбухіна, 4) адбудзецца фэст альтэрнатыўнай музыкі «Слухай сюды-2!», які мае мэтай засяродзіць увагу гледачоў на самабытныя і неардынарныя калектывы, што знаходзяцца па-за фарматам тэлеканалаў і радыёстанцый, ігнаруюцца афіцыйнай прэсай.
Летась у клюбе «Аквариум» пасьпяхова прайшоў першы фэст, у якім прынялі ўдзел такія вядомыя гурты як Tav.Mauzer, :B:N:, KROK, Зьмяя ды іншыя. Канцэрт атрымаў толькі станоўчыя водгукі ды падарыў адно добрыя ўражаньні.
Сёлета вырашана не зьмяняць традыцыю і запрасіць да ўдзелу наступныя гурты.
USPLЁSK ізноў сабраўся ў сваім залатым складзе напярэдадні фэсту, бо бубнач і вакаліст часова знаходзіліся па-за межамі краіны. Хлопцы ўпарта пісалі новы матэрыял, які абяцае працягнуць фірмовую electro-nu-metal-grunge лінію, якую папросту немагчыма апісаць словамі.
Parason — пераможцы сёлетніх БАСоў. Грае ў стылі інды-рок, адметны надзвычай арыгінальным, надрыўным вакалам і прафэсійнасьцю музыкаў.
S.D.M. грае альтэрнатыўную музыку, у якой спалучана некалькі стыляў, аднак галоўным зьяўляецца грандж. Ляўрэаты «Басовішча» і «Рок-Кола», намінанты Рок-Каранацыі прапануюць публіцы ацаніць як далёка адышлі яны ад сыэтлаўскай хвалі ды папросту дабавяць крыху сумных восеньскіх нотак у вясновы настрой.
Тарпач, які нарэшце аднавіў канцэртную дзейнасьць, абяцае выкласьціся перад публікай на 200%. Музыкі засумавалі па сцэне і кожны іх выступ напоўнены ашаламляльнай энэргетыкай, якой каманда і палоніць слухачоў.
IQ48 можна і не прадстаўляць. Іх ведае кожны беларускі аматар альтэрнатыўнай музыкі. «Здаровым ласям» лёгка ўдаецца накіраваць бясконцыя зарады пазытыву тым, хто з імі сустракаецца. Гэтага не абмінуў нават таварыш Аверкаў зь перадачы «Контуры». А чым мы горш, сябры?
Бярозаўскія хлопцы з :B:N: рэдка зьяўляюцца ў сталіцы, больш выступаючы ў замежжы з рознымі Sepultura’мі і іншымі малавядомымі гуртамі. Аднак кожны іх візыт у Менск пасьпяховы, у чым вы можаце пераканацца, наведаўшы фэст.
Таму ўсіх сардэчна запрашаем на наш фэст.
Кошт квіткоў: 12000 (папярэдне), 15000 (у дзень канцэрту).
Даведкі па тэл.: 770-18-59, 701-64-98.
Первые 100 білетов стоят 10 тысяч.