Улад Бубен і беларускія паэты: сумесны праект «Танцы з Бубнам»

На Ultra-Music прэзентуецца міні-альбом «B-52» — першая частка праекту «Танцы з Бубнам». Супольны праект прадстаўляе сабой калабарацыю вядомага электроншчыка Улада Бубна з беларускімі літаратарамі.

Улад Бубен — заснавальнік шэрагу музычных плыняў і «бацька» беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў — ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.

У 2010 годзе Уладзіслаў падпісаў кантракт з буйнейшай еўрапейскай кампаніяй Believedigital, якая прадстаўляе ў інтэрнэце кампазіцыі такіх музыкаў, як Luciano, Ricardo Villalobos, Loco Dice, Bob Sinclar, Dj Cam, David Vendetta. Альбомы, запісаныя Бубнам, распаўсюджваюцца буйнейшымі музычнымі нэт-рэсурсамі — Beatport, Emusic, Amazon, ITunes, Google music, Rhapsody, VirginMegaFr, Junodigital,Spotify, DjShop De,7 Digital, Hardstyle.com, Myxer і тузіном іншых. Кампазіцыі праекту ў хуткім часе будуць дасяжныя для айчыннай аўдыторыі БЯСПЛАТНА.

Дэбютны міні-альбом праекту «Танцы з Бубнам» быў названы проста і з густам «B-52», — па колькасці літаратурна-музычных інгрыдыентаў, якія ўвайшлі ў яго склад і былі як след зміксаваны «бармэнам». Галасамі «B-52» сталі Вольга Гапеева, Таццяна Беланогая і Байсан.

Buben vs. Hapeyeva «Vahon № 898» (chill out-прысвячэнне мінскаму метро)

Вольга Гапеева — аўтарка кніг «Рэканструкцыя неба», «Няголены ранак», «Метад муаравых крэсак», «Прысак і пожня». Удзельніца шматлікіх міжнародных канферэнцый і літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Чэхія, Літва і інш.). Стыпендыятка Літаратурнага Калоквіума Берлін (2009) і Міжнароднага Дома пісьменніка і перакладчыка (Вэнтспілс, 2010). Лаўрэат прэміі часопіса «Дзеяслоў» «Залаты апостраф» (2010). Займаецца літаратурным перакладам (з англійскай, нямецкай, кітайскай) і гендарнай праблематыкай у культуры і літаратуры, а таксама даследаваннямі ў галіне кампаратыўнай лінгвістыкі і сацыялогіі цела (мадыфікацыі і самапашкоджанні).

Buben vs. Belanogaya «…is temporarily blocked…» (лірычны techno-trance)

Творчы дэбют Таццяны Беланогай адбыўся ў 2002 годзе. Яна з’яўляецца яркай прадстаўніцай сучаснай бардаўскай песні. Выконвае песні на ўласную лірыку і вершы класікаў. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы — асноўныя ў яе творчасці. У розныя гады — пераможца конкурсаў «Бардаўская восень» і «ОРРА». Мае чатыры нумарныя альбомы: «Там, дзе мы», «Пабачыць свет», «Дзвюхкроп’е» і «Ніткі» і ўдзел у шматлікіх складанках.

Buben vs. Bajsan «Zvany» (сакральныя вершы і break beat)

Паэт і музыка Байсан (Алесь Плотка) пачаў друкавацца ў 2000 годзе ў самвыдаце, публікуецца ў перыёдыцы. Характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, сваёй творчасцю прапагандуе ідэю беларусаў генерацыі 2.0 (беларусаў свету). Заснавальнік гуртоў JazzLatex, Samadhi Boom і Bajsan, у іх складзе — альбом «Best of JL» і шматлікія складанкі. Аўтар тэкстаў канцэпутальнага альбому гурта IvoryGod «Alienation». Дыпламант беларускага ПЭН-у, адзін з аўтараў скандальнай п’есы «Каханне і гашыш».


Спампаваць Танцы з Бубнам «B-52» (18,4 Mb)

Источник: пресс-релиз

Группы: , , , ,

Танцы з Бубнам «B-52»

Танцы з Бубнам «B-52»

Скачать альбом

Комментарии: 3
  • алабама:

    гаўно!

  • злобный критик:

    дядя Бубен существует!!!! Ато радитель все время : вот я сбубном. то бубен самной, какойта мифический персанаж казалась…

  • grobick:

    жывей за ўсіх жывых!