28 красавіка ў Вільні у клюбе Loftas гурт «Крамбамбуля» прэзэнтуе альбом «Драбадзі-драбада». Гэта эўрапейскія народныя хіты, пераробленыя на сучасны лад.
«Што б хто ні рабіў, каб адарваць нас ад Эўропы, мы — ейная частка, — гаворыць лідар «Крамбамбулі» Лявон Вольскі. — І няхай афіцыйны курс зьмяняецца ў любым накірунку, мы, «Крамбамбуля», будзем працягваць інтэграцыйны працэс».
На «Драбадзі-драбада»вы можаце пачуць італьянскія, францускія, харвацкія, швэдзкія, славацкія песьні. Гэта падвоены альбом. Адна плытка — зь беларускамоўнымі вэрсіямі эўрапейскіх народных хітоў. Другая кружэлка — тыя ж песьні, але выкананыя на мовах арыгіналу.
«У нас не атрымалася прэзэнтаваць альбом на радзіме, — працягвае Лявон. — Але мы не чакаем адлігі, спрыяльных часоў, зручнага моманту, а папросту будуем мост у тых умовах, якія маем. Таму „Крамбамбуля“ запрэзэнтуе „Драбадзі-драбада“ ў Вільні — ў сэрцы колішняй супольнай нашай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. Апроч песень з новага альбому, безумоўна, вы пачуеце і да болю знаёмыя старыя добрыя творы. Карацей, ўсіх запрашаю да нас у Эўропу!»
Дзякуючы падтрымцы літоўскай амбасады аднаразовая віза (з 27 красавіка па 1 траўня ўключна — 5 дзён) ўладальнікам квітка на канцэрт выдаецца бясплатна. Квіткі, інфалінія, кансультацыі па тэлефонах: +375 29 6555596, +375 33 6555596, +375 17 2801510, e-mail [email protected] і ў Facebook.
Таксама «Крамбамбуля» запрашае на канцэрт ў Прагу. 26 красавіка, клюб «Matrix». Квіткі можна замовіць на сайце ticketstream.cz.
няхай возьмуць з сабой Нейра Дзюбель, а то ж дзе музычная салідарнасьць?
Адкажыце калi ласка, а будзе дапамога з вiзай, калi заказваць квiток на канцэрт у Прагу?
Лепш вам пазваніць ці спытаць у Facebook.
Дзякуй !
кольки каштуе квиток?
200 тысяч рублей