Гурт Zdań запісаў жартаўлівую песню «U pošukach ježy»

Гарадзенскі гурт Zdań прэзентуе сваю новую песню «U pošukach ježy», з якой прымае ўдзел у травеньскім туры хіт-параду Ultra-Music.

Як самастойная зьява гурт Zdań існуе з 2000 года. Тады і зьявіўся першы, цалкам хатні альбом гурта «Лісты з Гародні». Пасля гэтага гурт запісваў у асноўным сінглы, якія прысутнічалі на розных складанках беларускага андэграунду. Таксама ўдзельнічаў у нешматлікіх мясцовых фестывалях. У бліжэйшых планах гурта запіс новага альбому.

Новая песня «U pošukach ježy» запісвалася гуртом самастойна на некалькіх студыях у Беларусі і Польшчы. «Гэта песня пра людзей, якія часам знікаюць у пошуках ежы», — жартуе вакаліст і гітарыст гурта Уладзімір Крумін.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 5
  • Pepsichka:

    «Гэта песня пра людзей, якія часам знікаюць у пошуках ежы», — кажа вакаліст, гітарыст і Капітан Відавочнасьць гурта Уладзімір Крумін.

  • Total White:

    Дык гэта ж песьня ўжо недзе публікавалася, ці я памыляюся?

  • Hej-ho:

    Тут http://www.myspace.com/578680484 астатняя творчасьць гурта.

  • BETMAN:

    Вельмі добра непадобна на другіх, арыгінальна

  • МММ:

    а есть группа в вк?