Берасцейскі гурт «Спрат» зрабіў польскамоўны варыянт сваёй песні «Адчуй!» — «Poczuj!».
Упершыню «Спрат» звярнуўся да польскай мовы. Да гэтага часу ўсе песні гурта былі выключна па-беларуску.
«Усё проста! — смяецца вакаліст гурта Зміцер Сянько. — Вясна — вось сапраўдная прычына! :) Наш бубнач Аляксей сустракаецца з дзяўчынай Вольгай, студэнткай факультэта беларусазнаўства Варшаўскага універсітэта. А дзяўчыне вельмі падабаецца нашае песня „Адчуй!“ з EP „На плынях вясны“. Менавіта Вольга і стала асноўным штуршком і нашай матывацыяй. Яна зрабіла цудоўны пераклад з беларускай мовы на польскую. Мы прайгралі новы варыянт песні некалькі разоў — усё загучала неяк асабліва цікава».
Бліжэйшы выступ «Спрат» запланаваны ў межах міждунаронага фестывалю «Рок-булава», які адбудзецца 19-20 траўня ў горадзе Карасцень (Украіна).
Когда без дурацкого пиара, так и песня без претензий нормально воспринимается
Атрымалася падобна на якіх Muchy ці Wilki. Яшчэ папрацаваць над вымаўленьнем, добра спрадусаваць — і можна выходзіць на польскі рынак :)
які тут польскі рынак) тут хоць на беларускі выйсьці з беларускамоўнымі песьнямі)