Мінская каманда Wasp’n’Hornet прадставіла кліп на новы трэк «Skeletons, Robots and Dinosaur».
Як патлумачыў аўтар відэа і фронтмэн гурта Віталь Сідарук парталу 34mag.net, песня «Skeletons, Robots and Dinosaur» пра чалавека, які ад лішку забаваў дарослага жыцця развучыўся радавацца, і гэта яго моцна збянтэжыла. Мараль песні — у закліку да таго, каб берагчы ў сабе ўменне па-дзіцячаму здзіўляцца таму, што адбываецца навокал.
Тым часам у сваім Facebook музыкі адзначаюць, што гэта доўгачаканы для іх кліп, і ён стаў свайго роду мастацкім даследаваннем прастораў дэкадансу. Аднак гэта апошняя праца Wasp’n’Hornet у падобным жанры.
Асабліва гурт раіць паглядзець відэа аматарам брэйк-біту і просіць перад праглядам прыбраць дзяцей ад экранаў.
А ў канцы лета Wasp’n’Hornet плануюць прадставіць яшчэ адно відэа, якое адкрые новую старонку іх кліпаграфіі.
Хорошее видео. Только зачем упаковывать все это в обертку рок-группы… Лучше б какой-нибудь отвязный мульт или фильм короткометражный замутили.