Магілёўскія музыкі з гурта Zatoczka атрымалі прыз глядацкіх сімпатый і 500 еўра на буйным польскім рок-фестывалі.
Seven Festival прайшоў 12–15 ліпеня ў горадзе Вэнгажэва. У конкурсе ўдзейнічала 15 гуртоў з Польшчы і іншых еўрапэйскіх краінаў. Zatoczka выступала перадапошняй. За беларусаў перагаласавала больш за ўсё гледачоў! У якасці ўзнагароды музыкі атрымалі 500 еўра.
«Уражанні суперскія, бо мы яшчэ ніколі не сыходзілі так са сцэны, калі нам пляскалі амаль усе гледачы, якія былі. Гэта чарговы віток у развіцці гурта. Галоўнае, што прадстаўляем сваю краіну, Беларусь. У нас у бліжэйшых планах польскія канцэрты. Там будзе шмат клубных выступаў», — распавядае Еўрарадыё лідар гурта Максім Астравухаў.
Seven Festival гэта адно са старэйшых рок-мерапрыемстваў, які праходзіць у Польшчы. У наступным годзе фестываль адзначыць 20-годдзе. Адзін з асноўных эліментаў фэста — конкурс, у якім сваю кар’еру пачыналі такія зоркі польскай сцэны, як Coma, Kombajn Do Zbierania Kur Po Wioskach ды Sweet Noise.
Все призы на Польских фестивалях разобрали белорусы))
Пасаны вообще ребята)молодцы,спору нет)развивайтесь,кто знает,кто еще могилев прославит))